Прошёл семинар идеологических работников района

Актуалии Общество

Перед началом семинара

Пра “Дажынкі”, спорт і іншае
Чарговы семінар ідэалагічных работнікаў прайшоў у Шумілінскім раёне электрычных сетак. У актавай зале прадпрыемства сабраліся намеснікі кіраўнікоў прадпрыемстваў і спецыялісты, якія вядуць ідэалагічную работу, кіраўнікі раённых грамадскіх арганізацый.
Начальнік Шумілінскага РЭС Д. В. Муркоў расказаў прысутным аб гісторыі і сучасным стане прадпрыемства, напрамках яго дзейнасці, паведаміў аб ідэалагічнай рабоце на прадпрыемстве па ўсіх напрамках.
У апошні час калектыў прадпрыемства абнавіўся, у калектыў прыйшло шмат маладых работнікаў (з 63 работнікаў – 29 маладыя), сярэдні ўзрост па арганізацыі складае 34 гады. Тут наладжана работа па падборы кадраў, з улікам спецыфікі вытворчасці і небяспечнасці работы. Вядзецца пастаяннае абучэнне маладых спецыялістаў.
У калектыве добра арганізавана спартыўна-масавая работа, арандуецца спартыўная зала ў СШ №1, каманда – пастаянны ўдзельнік спартыўных спаборніцтваў і мерапрыемстваў раённага і абласнога ўзроўню.
Аб выніках спаборніцтва сярод работнікаў сельскай гаспадаркі на сяўбе, нарыхтоўцы кармоў, уборцы ўраджаю і сярод жывёлаводаў паведаміў ідэалагічнаму актыву раёна старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу І. К. Штуро. Раён сёлета атрымаў добры ўраджай збожжа – 36096 тон. Тры экіпажы намалацілі больш за 1000 тон збожжа – С. В. Гоманаў (“Шумілінскі райаграсэрвіс”), М. Ф. Карнілаў і А. Я. Іваноў (“Прыазёрны мір”). Механізатар ААТ “Лаўжанскае” М. В. Зосімаў стаў пераможцам спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў і будзе прадстаўляць наш раён на рэспубліканскім фестывалі “Дажынкі-2011” у Маладзечне.
Намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце ААТ “Прыазёрны мір” Н. М. Юхнавец расказала аб арганізацыі ідэалагічнага забеспячэння падчас уборкі ўраджаю і іншых сельскагаспадарчых работ. Добры вынік магчымы толькі тады, калі кіраўнік знаходзіцца побач з людзьмі, разам ствараючы поспех, адзначыла Ніна Міхалаўна. Яна расказала і аб перспектыўных маладых работніках гаспадаркі.
Старшыня фізкультурна-спартыўнага клуба «Здароўе» І. Г. Прасветава звярнула ўвагу ідэолагаў на тое, што ў многіх калектывах не наладжана спартыўна-масавая работа, кола пастаянных удзельнікаў раённых спартыўных мерапрыемстваў не налічвае і дзясятка каманд. Яна падкрэсліла, што спартыўна-фізкультурная работа — гэта здароўе і карыснае правядзенне вольнага часу, і заклікала работу палепшыць.
Аб падрыхтоўцы да Дня пажылых людзей і рабоце раённай ветэранскай арганізацыі расказала яе старшыня К. Ф. Палоўнікава. Яна шчыра падзякавала кіраўнікам арганізацый, прафсаюзным і ідэалагічным работнікам за клопат аб ветэранах працы і падтрымку ветэранскіх арганізацый, колькасць якіх вырасла да 30.
Былі разгледжаны пытанні правядзення сустрэч кіраўніцтва раёна  з насельніцтвам, арганізацыі падпіскі і іншыя надзённыя пытанні работы ідэалагічнага актыву.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №71 ад 16.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *