Готовимся к учениям по территориальной обороне

Новости Общество

Падрыхтоўка да збораў
Згодна з планам падрыхтоўкі да збораў тэрытарыяльных войскаў праводзіцца вывучэнне і адбор ваеннаабавязаных Шумілінскага раёна.
Пасля таго, як кандыдаты прайшлі медыцынскую камісію і прызнаны годнымі да праходжання збораў, была наладжана сустрэча і праведзена гутарка з кожным, каб вывучыць іх прафесійныя, маральныя і дзелавыя якасці, а таксама правесці папярэдні адбор для накіравання на зборы.
Намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне (Шумілінскага раёна) падпалкоўнік Ігар Аляксееў давёў кандыдатам парадак правядзення вучэбнага збору, расказаў пра вучэнне, якое пройдзе ў рамках мерапрыемства. Былі прадэманстраваны дакументальныя фільмы пра тэрытарыяльную абарону.
З законамі, якія вызначаюць парадак праходжання збораў, і ўмовамі, пры якіх ваеннаабавязаныя на зборы не прыцягваюцца, пазнаёміў намеснік ваеннага камісара-начальнік мабілізацыйнай групы маёр Аляксандр Акімаў.
Нагадаем, што ў Бешанковіцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці з 14 чэрвеня да 4 ліпеня 2019 года пройдуць зборы з ваеннаабавязанымі і камандна-штабное вучэнне па тэрытарыяльнай абароне. Падчас збораў і вучэння ваенна-абавязаныя набудуць веды і ўдасканаляць навыкі і ўменні па выкананні задач тэрытарыяльнай абароны, ахове роднай зямлі і яе грамадзян.
Дарэчы, удзельнікі збораў возьмуць удзел у парадзе, які пройдзе 3 ліпеня ў Віцебску з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №41 ад 28.05.2019 г.