На заседании Шумилинского райисполкома обсудили состояние рынка труда района и готовность к посевной

Актуалии Президент Экономика

Рынак працы і гатоўнасць да пасяўной

У панядзелак пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама А. І. Снарава прайшло пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на разгляд якога былі вынесены два актуальныя пытанні: аб стане рынку працы Шумілінскага раёна і задачах па забеспячэнні занятасці насельніцтва на 2017 год і аб гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна да правядзення вясенніх палявых работ.
З дакладам па першым пытанні выступіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С. В. Валекава.
Дакладчык адзначыла, што сітуацыя на рынку працы ў цяперашні час не выходзіць за рамкі прагназуемай. У 2016 годзе ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па пытанні працаўладкавання звярнулася 585 чалавек, што на ўзроўні 2015 года. Зарэгістравана беспрацоўнымі 344 чалавекі (на 11,8% менш, чым у 2015 годзе).
Колькасць вакансій, заяўленых наймальнікамі, на 1 студзеня 2017 года склала 39 і знізілася ў параўнанні з гэтай датай 2016 года на 13,3% (45 месцаў). Найбольшая колькасць вакансій па-ранейшаму назіраецца ў сельскай гаспадарцы (20), ахове здароўя (11), запатрабаваныя на рынку працы ветэрынарныя ўрачы, заатэхнікі, эканамісты, урачы, фельчары, медсёстры.
Колькасць беспрацоўных, што стаяць на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на 1 студзеня года склала 71 чалавек (на 9 менш, чым летась). У гэтай кагорце пераважаюць жанчыны (52 чал. ці 73,2%).
І наогул сярэднестатыстычны беспрацоўны Шуміліншчыны ў 2016 годзе – гэта жанчына ва ўзросце 42 год з агульнай сярэдняй адукацыяй.
Па словах С. В. Валекавай, колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы раёна, у студзені-снежні 2016 года склала 7956 чалавек і скарацілася за год на 576 чалавек. Асноўнымі прычынамі зніжэння Святлана Валянцінаўна назвала правядзенне аптымізацыі колькасці работнікаў, у тым ліку ў выніку ўкаранення сучасных тэхналогій, рэканструкцыі, тэхнічнага пераўзбраення вытворчасці. Арганізацыямі ў мінулым годзе прынята на 430 чалавек менш, чым звольнена (прынята 1536 чал., звольнена 1966 чал.).
Сярод арганізацый, дзе адбылося найбольшае звальненне работнікаў – аддзел адукацыі (109 чал.), ОКЗ (88), райспажыўтаварыства (47), КУСГП «Сіроцінскі» (40), камунгас (38).
Дакладчык паведаміла, што за мінулы год упраўленнем па працы працаўладкавана 336 чалавек (120% гадавога задання), з іх 185 беспрацоўных (74% гадавога задання). Сітуацыя з працаўладкаваннем ускладняецца тым, што ў райцэнтры няма ніводнай вакансіі рабочага без прафесіі, многія маюць незапатрабаваную на рынку працы прафесію (швачка, ткач, закройшчык, радыямеханік і г.д.), ці навыкі па прафесіі згублены. З агульнай колькасці беспрацоўных 29 пражывае ў Обалі, дзе няма ніводнай вакансіі. З 71 беспрацоўнага 22 пражываюць у сельскай мясцовасці і маюць у асноўным сярэднюю і базавую адукацыю, у той час як патрабуюцца кваліфікаваныя спецыялісты (фельчары, аграномы, ветурачы, заатэхнікі, бухгалтары, эканамісты).
Начальнік упраўлення па працы пазнаёміла прысутных з асноўнымі задачамі на бягучы год, расказала, што будзе рабіцца для недапушчэння напружанасці на рынку працы і змяншэння ўзроўню беспрацоўя. Гэта стварэнне новых працоўных месцаў, пераабучэнне, арганізацыя грамадскіх работ, часовай працоўнай занятасці, матэрыяльная падтрымка, аказанне садзейнічання ў пошуку работы.
Па абмяркоўваемым пытанні заслухалі таксама в. а. старшыні райспажыўтаварыства Н. Ч. Карпаву і дырэктара КУСГП “Сіроцінскі” М. У. Прыгодзіча.
Па другім пытанні “Аб гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый Шумілінскага раёна да правядзення вясенніх палявых работ” заслухалі даклад начальніка аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Рамана Прасветава.
Дакладчык акрэсліў асноўныя першачарговыя задачы, якія стаяць перад аграрыямі раёна па своечасовым правядзенні комплексу вясенніх палявых работ. Найперш колькі і якія культуры будуць сеяць гаспадаркі, якая сітуацыя з насеннем, пасадачным матэрыялам і ўгнаеннямі, якая гатоўнасць сельгастэхнікі і матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Чаму назіраюцца нізкія тэмпы падрыхтоўкі сельгастэхнікі і праходжання тэхнічнага агляду – тлумачэнні даваў дырэктар ААТ “АграБаравінка” У. А. Арлоў. Выслухалі і кіраўніка “Мішневіч” М. Г. Цікавенку па пытанні нізкіх тэмпаў падрыхтоўкі насеннага матэрыялу.
Па абмеркаваных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 26 ад 31.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *