Подготовка к отопительному периоду 2023/2024 была в центре внимания на заседании Шумилинского райисполкома

Новости Общество Экономика

Як лепш перазімаваць і гора не спаткаць?

На пасяджэнні райвыканкама дэталёва прааналізаваны вынікі мінулага ацяпляльнага сезона і абмеркаваны задачы па падрыхтоўцы арганізацый да работы ў асенне‑зімовы перыяд 2023/2024 года.

Трэба заўважыць, што ўвага падрыхтоўцы да наступнага ацяпляльнага сезона кіраўніцтвам раёна традыцыйна надаецца адразу пасля закан-чэння папярэдняга. Гэта робіцца для таго, каб з улікам памылак і недахопаў мінулага сезона арганізаваць работы па ўсіх сферах і напрамках дзейнасці на годным узроўні.

Так, падрыхтоўка да зімы пачалася ўжо зараз – да 15 чэрвеня павінны быць распрацаваны планы, зацверджаны адпаведныя мерапрыемствы, створаны камісіі па каардынацыі правядзення падрыхтоўчых, прафілактычных, рамонтных работ і створаны неабходныя запасы паліва на будучы асенне-зімовы перыяд.

Пачынаючы пасяджэнне райвыканкама, кіраўнік раёна Сяргей Галынчык засяродзіў увагу прысутных на тым, што ступень гатоўнасці да ацяпляльнага перыяду павінна быць з запасам трываласці: як паказала мінулая зіма, мы не застрахаваны ад вельмі нізкіх тэмператур паветра, і павінны быць гатовыя да любых крытычных сітуацый. І запланаваныя мерапрыемствы трэба рэалізаваць не дзеля “галачак” і справаздач, а каб гэтыя 100% былі пацверджаны якасцю выкананых работ.

Інфармацыя намесніка старшыні райвыканкама Руслана Насцюшкіна пераканала, што ў міжацяпляльны перыяд быў зроблены значны аб’ём работ, што дазволіла своечасова пачаць сезон і забяспечыць устойлівае і надзейнае за-беспячэнне эканомікі і насельніцтва раёна палівам і энергіяй. Аварыйных сітуацый не здарылася.

У ходзе пасяджэння асноўная ўвага была нададзена аналізу таго, па якіх пазіцыях некаторыя адказныя службы спрацавалі недастаткова настойліва і аператыўна, якія прычыны перашкодзілі ўкласціся ў вызначаныя для рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў тэрміны і што неабходна зрабіць у бліжэйшы час, каб не дапусціць пралікі і памылкі.

Старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык выказаў незадаволенасць тэмпамі работ па спагнанні даўгоў па камунальных плацяжах, нізкім кантролем за цеплапунктамі некаторых прадпрыемстваў, недастатковай рабо-тай па вырашэнні заявак грамадзян на службу 115. У сувязі з чым на пасяджэнні былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў службаў, дзе назіраліся праблемы ў мінулы се-зон: начальніка вытворчага цэха ААТ «Полацкі малочны камбінат» Сяргея Шыбакова, дырэктара СУП «Лаўжанскае» Аляксандра Глінскага, дырэктара УП ЖКГ Аляксея Шпакава, дырэктара ТЦСАН Валянціны Штуро, началь-ніка групы па разлікова-пашпартным абслугоўванні Вольгі Ганчар і інш.

ЛІЧБЫ І ФАКТЫ

Да ацяпляльнага сезона 2023/2024 года УП ЖКГ Шумілінскага раёна неабходна адрамантаваць 1,82 тыс. м. п. стыкаў сценавых панэляў; 766 м. кв дахаў;
перакласці 1,1 км цеплавых сетак з выкарыстаннем пі-трубы (у Шуміліне, Обалі, Дабеі);
выканаць работы па рамонце і прамыванні 34 адзінак цеплаабменнікаў у Шуміліне і Обалі, прафілактычны рамонт 164 адзінак індывідуальных цеплавых пунктаў;
ізаляваць 450 м трубаправодаў, сетак ацяплення і гарачага водазабеспячэння;
замяніць 4 адзінкі цеплаабменнікаў гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах у Шуміліне;
зрабіць капрамонт катла на кацельні ў г. п. Обаль;
стварыць запасы паліва да пачатку ацяпляльнага сезона: дроў у колькасці 42000 м. куб., шчапы – 43 000 м. куб. і г. д.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *