18 февраля в Лесковичах прошёл районный спортивный праздник «Белорусская лыжня-2012»

Общество Спорт, туризм

Сонечны настрой  лыжнага свята
У суботу Лескавічы віталі ўдзельнікаў традыцыйнага зімовага свята “Беларуская лыжня”. Каля 400 лыжнікаў  з 38 арганізацый раёна сабраліся ў марознае, сонечнае надвор’е на ўскрайку хваёвага бору.
Сабраліся аматары актыўнага адпачынку, каб правесці выхадны дзень на свежым паветры. Удзельнікаў свята частавалі рознымі прысмакамі райспажыўтаварыства, народны клуб беларускай нацыянальнай кухні “Разынка”, гімназічнае кафэ. На поўную моц гучала музыка, песні ў выкананні шумілінскіх артыстаў, у палявых цірах можна было папрактыкавацца ў стральбе па мішэнях. Але галоўнае — паспрабаваць свае сілы ў лыжнай гонцы, паспаборнічаць на дыстанцыі.
Фармат спаборніцтваў сёлета змяніўся. У кожнай ўзроставай групе быў дадзены мас-старт. Толькі самыя шматлюдныя групы моладзі былі падзелены. Дыстанцыя была ў два кіламетры для жанчын і тры — для мужчын. Асобная траса была для сямейных каманд. Мас-старт надаў спаборніцтвам дынамікі, бо кожны ўдзельнік бачыў сваіх сапернікаў, ведаў сваё месца на лыжні. І прызёры на фінішы таксама адразу былі бачныя.
Хаця некаторыя лыжнікі на фінішы пыталі пра свой час і выказвалі незадаволенасць, што фіксаваўся час толькі першай пяцёркі.
І вось гучыць каманда “Марш!”, а ўжо праз некалькі мінут фінішуюць першыя прызёры лыжных спаборніцтваў. А на старце строіцца наступная група… А далей як і належыць: п’едэстал, дыпломы, падарункі, туш у гонар пераможцаў.
Ніхто не шкадаваў суботняга дня, бо той усплёск адрэналіну, бадзёрасці і радасці, які атрымаў кожны лыжнік ці балельшчык, нічым нельга замяніць. Свята спорту і здароўя атрымалася на ўсе сто!
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *