Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Спартыўныя навіны

Добра выступілі на абласным першынстве па грэка-рымскай барацьбе нашы барцы. Чэмпіёнамі вобласці сталі Мікіта Барсукоў у вагавой катэгорыі 59 кг (трэнер Пётр Ганушчанка) і Кірыл Крыўко ў вагавой катэгорыі 75 кг (трэнер Юрый Сцяпанаў). Яшчэ на рахунку ў нашых спартсменаў два трэція месцы: у абальчаніна Ягора Абраменкі (вагавая катэгорыі 38 кг) і шумілінца Рамана Хадунова (вагавая катэгорыя 32 кг).

Парадаваў сваім выступленнем на міжнародным турніры па грэка-рымскай барацьбе ў Гродне обальскі барэц Ягор Ганушчанка (трэнер Пётр Ганушчанка). Ягор сярод кадэтаў у вагавой катэгорыі 76 кг выйграў спаборніцтвы.

У рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па паўэрліфіцінгу, які пройдзе летам у Мінску, шумілінскі асілак Арцём Рысаўцаў прыняў удзел у адкрытым першынстве Магілёўскай вобласці па паўэрліфцінгу.  Арцём перамог у вагавой катэгорыі 105 кг. Трэніруе асілка Юрый Абраменка.

Прайшлі абласныя спаборніцтвы паміж РВЭСамі па міні-футболе. Ад прафсаюзнай арганізацыі Шумілінскага ЗВЭС  у спаборніцтвах брала ўдзел мужчынская каманда, якая заняла трэцяе месца.
Алесь САКАЛОЎ. Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №38 ад 19.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *