Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Вавінам в’ет во дао
Каманда раённага цэнтра дзяцей і моладзі (трэнер Святлана Бараноўская) выйграла камандны залік на адкрытым першынстве Магілёўскай вобласці па вавінам в’ет во дао. На асабістым рахунку ў шумілінскіх спартсменаў 17 прызавых месцаў, з якіх 9 – першых.
Як адзначыла Святлана Бараноўская, на першынстве ўдала выступілі Захар Сімановіч, у якога два першыя месцы (у практыкаваннях са зброяй і без зброі), Арцём Галуза, Антон Малахаў, Максім Васільеў і Яўген Шаблін (перамогі ў паядынках).

Міні-футбол
У райцэнтры вучні ўстаноў адукацыі разыгралі кубак раёна па міні-футболе. Сярод дзяўчынак перамагла каманда з Башнёўскай СШ (настаўнік фізкультуры Я. А. Асташонак), сярод хлопчыкаў – Мікіціхінскай СШ (А. Я. Асташонак).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №40 ад 26.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *