«Молочное Вкуснотеево» стало брендом Николаевского сельсовета

Главное Мир увлечений Новости Общество

«Малочнае Смачнацеева»

Становіцца традыцыяй летам у сельсаветах праводзіць брэндавыя мерапрыемствы. Так, раней свае брэнды прэзентавалі Светласельскі сельсавет («Башнёўская юшка», «Яблычны Спас» ) і Обальскі («Корна»).  У мінулыя выхадныя  на свята «Малочнае Смачнацеева»  запрасіў  Мікалаеўскі сельсавет.

Чаму малочнае? – спытае нехта. А таму што Мікалаеўшчына слаўная сваімі малочнымі традыцыямі. На тэры-торыі сельсавета гаспадары трымаюць самую вялікую колькасць кароў – 94. І трэба падтрымліваць такіх рупліўцаў, расказваць пра іх і іх працу, і пастарацца захаваць арыгінальнасць рэгіёна, адзначыла ў віншавальнай прамове намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.

На свята прыйшлі сталыя і маладыя, тыя, хто трымае гаспадарку, раней яе трымаў ці толькі яшчэ думае аб-завесціся каровай. Прадукцыю са сваіх малочных пад-воркаў – сыры некалькіх гатункаў, сырнікі, тварожныя шарыкі і іншую смакату – прэзентавалі дзве сям’і: Ала і Барыс Асмалоўскія з Андрэева, Вольга і Віталь Літоўкі з Мікалаева. Старшыня Мікалаеўскага сельсавета Уладзімір Сядлоўскі падзякаваў сем’ям за ўдзел, уручыў ім дыпломы і падарункі.

Людзі весяліліся, спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах, якія падрыхтавалі работнікі Кардонскага сельскага клуба, Мікалаеўскай бібліятэкі, Обальскага ДК. Асобная гульнявая праграма з прызамі была арганізавана для дзяцей.

Свята «Малочнае Смачнацеева» ў Мікалаеве атрымалася душэўным і па-сямейнаму цёплым. І як прыемна ўсведамляць, што ў вёсках дастаткова працавітых гаспадароў, якім хапае сіл і моцы на штодзённую працу і жадання на добры адпачынак. Хочацца спадзявацца, што брэндавае свята стане традыцыйным.

А вы ведалі, што …
вытворчасць малака ў свеце за год складае 714 мільёнаў тон,
за дзень карова дае ў сярэднім 90 шклянак малака,
каб атрымаць кілаграм сметанковага масла, патрэб-ны 21 літр малака,
а кілаграм сыра атрымліваецца з 10 літраў малака.

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *