ЗАГС отмечает 100-летие. Шумилинские дети дарят юбиляру свои рисунки

Актуалии Общество

«Гімн каханню»
Сёлета органы загсу краіны адзначаюць важкі юбілей – 100 год з дня заснавання. Кропкай адліку лічыцца кастрычнік 1917 год, калі з устанаўленнем савецкай улады быў прыняты Дэкрэт «Аб грамадзянскім шлюбе, аб дзецях і аб вядзенні кніг актаў стану».

З нагоды юбілейнай даты, а таксама ў мэтах павышэння ролі і аўтарытэту сям’і ў грамадстве, падтрымання інтарэсу дзяцей да сямейных каштоўнасцяў і раскрыцця іх творчых здольнасцяў начальнік аддзела загсу райвыканкама Ірына Кісялевіч аформіла выставу малюнкаў “ЗАГС вачыма дзяцей”. Работы для выставы выканалі дзеці ад 5 да 16 год.
Адкрыццё выставы было прымеркавана да Міжнароднага дня сям’і, сама выстава размясцілася ў фае загсу і, шчыра прызнацца, выклікае інтарэс у наведвальнікаў установы.
У малюнках, аформленых у самых розных стылях, дзеці адлюстравалі тое, з чым у іх асацыюецца ЗАГС: найперш з днём шлюбу і з нараджэннем дзетак. Тут жаніхі і нявесты, буслы і дзеткі, пацалункі і пярсцёнкі – адным словам, шчаслівыя імгненні жыцця. І назвы малюнкаў красамоўныя: “Лебядзіная вернасць”, “Птушка шчасця” , “Гімн каханню”, “У віхуры вясельнага вальсу”, “Самы шчаслівы дзень”, “Слились два сердца воедино, И две руки в одну слились”, “Па дарозе да шчасця”…
Ірына Кісялевіч вельмі ўдзячна ўсім дзецям, якія адгукнуліся на яе просьбу прыняць удзел у выставе, і запрашае ўсіх жадаючых атрымаць задавальненне ад малюнкаў, якія нясуць пазітыўны настрой і прыемныя адчуванні.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №41 ад 30.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *