Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

“Сельскія гульні-2017”
На возеры Суя, што ў Полацкім раёне, прайшла традыцыйная спартакіяда сельскіх жыхароў “Сельскія гульні-2017”.
За перамогу змагаліся каманды 19 раёнаў вобласці. Па выніках спаборніцтваў каманда нашага раёна размясцілася ў сярэдзіне турнірнай табліцы.  У асабістым заліку вылучыўся Іван Маскалькоў, які выйграў спаборніцтвы па гіравым спорце.

Грэка-рымская барацьба
Мацнейшых юных барцоў грэка-рымскага стылю з Беларусі сабраў рэспубліканскі турнір, які прайшоў у Сянно.
Обальскія спартсмены, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, заваявалі тры прызавыя месцы: першыя месцы ў Мікіты Барсукова (вагавая катэгорыя 73 кг) і Цімафея Карасёва (вагавая катэгорыя 38 кг), другое – у Вячаслава Цітова (вагавая катэгорыя 53 кг).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 42 ад 02.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *