Акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!» прымеркавана да Дня ведаў

Безопасность Новости Общество

«У цэнтры ўвагі – дзеці!»

Акцыя стартавала 16 жніўня і прымеркавана да Дня ведаў.

Каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з-за пакідання іх без нагляду, з 16 жніўня да 10 верасня на тэрыторыі Шумілінскага раёна пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях «У цэнтры ўвагі – дзеці!».
Акцыя пройдзе ў 2 этапы. Першы этап прадоўжыцца да 31 жніўня і пройдзе на аб’ектах гандлю, дзе рэалізуюцца школьныя тавары. Тут супрацоўнікі МНС нагадаюць бацькам і вучням пра важнасць выканання правілаў бяспекі. Тэарэтычныя веды замацуюцца конкурсамі, гульнямі, лагічнымі заданнямі.
На другім этапе – з 2 да 10 верасня – будуць задзейнічаны ўсе суб’екты прафілактыкі, бо ён пройдзе ў рамках «Адзінага Дня бяспекі». Завітае акцыя ва ўстановы адукацыі, працоўныя калектывы, месцы масавага знаходжання грамадзян.
МНС нагадвае: паважаныя бацькі, не пакідайце сваіх малалетніх дзетак без нагляду! Патлумачце ім, чым небяспечны агонь і да чаго могуць прывесці гульні з запалкамі. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя, беражыце жыццё свайго дзіцяці. Тэлефон службы ратавання 101 ці 112.
Вадзім ПІВАВАРАЎ,
інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *