Віктар Гутараў правёў сустрэчу з калектывам Шумілінскай ПМК-70

2021 – Год народного единства Главное Общество

Трэба папрацавацьдля сябе

У рамках дня інфармавання старшыня райвыканкама Віктар Гутараў правёў сустрэчу з калектывам Шумілінскай ПМК-70.

Кіраўнік раёна спыніўся на асноўных тэмах дня інфармавання: сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ў 2021 годзе і прафілактыка пажараў. У мінулым годзе раёну ўдалося захаваць дасягнутае, не знізіць тэмпы развіцця. Таму сёлета раён будзе працягваць развівацца. Працягваецца мадэрнізацыя Обальскага керамічнага завода, іншых прадпрыемстваў. Будуць стварацца новыя гандлёвыя прадпрыемствы, будавацца жыллё. Кіраўніцтва раёна шукае інвестараў, якія б маглі ўкласці сродкі ў стварэнне новых прадпрыемстваў, у развіццё сельскагаспадарчых арганізацый раёна.
2021 год для Шуміліншчыны асаблівы – раён будзе прымаць гасцей і ўдзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі». На прывядзенне ў парадак раённага цэнтра, аб’ектаў сацыяльнай сферы, вытворчых аб’ектаў, на капітальны і бягучы рамонт жылых дамоў з бюджэту плануецца выдаткаваць не менш за 15 мільёнаў рублёў. Да таго, вядзецца мадэрнізацыя ліній сувязі, вадаправодных і цеплавых сетак, двароў, дарожнай і вулічнай сеткі. Агульныя ўліванні ў раён складуць каля 25 мільёнаў рублёў. Гэта ўсё на карысць жыхароў раёна. Ды і Шумілінская ПМК-70 – адзін з вядучых падрадчыкаў і выканаўцаў гэтых работ. Віктар Сяргеевіч заклікаў прысутных і ўсіх жыхароў Шуміліна не заставацца ў баку, а актыўна далучацца да работы па добраўпарадкаванні райцэнтра і населеных пунктаў раёна: адрамантаваць прыватныя дамы, гаспадарчыя пабудовы і агароджу павінны іх гаспадары, дзеці і ўнукі могуць дапамагчы ў гэтым сваім бацькам. Трэба разумець, што ўсё зробленае застанецца для нас на многія гады.
Віктар Гутараў звярнуў увагу на неабходнасць прафілактыкі пажараў, іншых надзвычайных сітуацый. У агні, вадзе на дарогах гінуць людзі, у большасці выпадкаў па ўласнай віне, у нецвярозым стане. Старшыня райвыканкама заклікаў прысутных быць асцярожнымі, берагчы сваё здароўе і жыццё, берагчы людзей, якія навокал.
Пасля выступлення прысутныя мелі магчымасць звярнуцца да кіраўніка раёна з асабістымі пытаннямі.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №21 ад 19.03.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *