Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Паранены
Брыгада хуткай дапамогі а другой га-дзіне ночы ад кафэ “Віраж” забрала ў райбальніцу жыхара в. Навікі Віцебскага раёна. Устаноўлена, што пацярпелы – раней судзімы, нядаўна вызваліўся з  няволі. Прыехаў у госці да жыхара Язвіна, дзе яго і пырнулі нажом.  Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа па арт.147 ч.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў”.
Веласіпед
Час біць трывогу і больш пільна адносіцца да сваёй маёмасці. Частымі сталі крадзяжы веласіпедаў. Толькі за адзін дзень, 14 чэрвеня, злодзеі выкацілі два веласіпеды. Першы прапаў з хлеўчука жыхара Шуміліна. Другая заява паступіла ад жыхара Обалі. Ён пакінуў свой веласіпед на лесвічнай пляцоўцы. За ноч яго не стала…
Забор’е
У вёсцы Забор’е загарэўся дом. Калі вяскоўцы ўбачылі пажар, хата поўнасцю была ўтаймавана агнём. І дах, і сцены моцна пашкоджаны. Удалося выратаваць ад агню гаспадарчыя пабудовы і жывёлу. Прычыны пажару ўстанаўліваюцца.
Віно
Мужчына з Мікіціхі звярнуўся ў міліцыю, бо яго пабілі. Як высветлілася, другі жыхар гэтага аграгарадка разам са сваёй сужыцелькай, знаходзячыся ў кватэры пацярпелага, нанеслі яму больш за дваццаць удараў…. Патрабавалі грошы і віно. Ні першага, ні другога ў кватэры не знайшлі. Невядома, колькі б працягваліся пабоі, калі б не прыехаў нарад міліцыі. Згодна з арт.207 ч.2 “Разбой” Крымінальнага кодэкса па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа. Жыхар Мікіціхі і ягоная сужыцелька затрыманы, знаходзяцца ў ізалятары часовага знаходжання РАУС.
Пажары
А другой гадзіне ночы адбыўся пажар у дачным доме ў Обалі. Выратавальнікам, што прыбылі на месца здарэння, прыйшлося не толькі тушыць пажар, але і сачыць, каб агонь не перакінуўся на хлявы і іншыя хаты. Дачны дом пашкоджаны часткова, прычыны пажару ўстанаўліваюцца.
Праз некалькі дзён ў Обалі загарэлася кватэра. Калі супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях прыбылі па выкліку, пад’езд двухкватэрнага дома быў моцна задымлены. Прыйшлося эвакуіраваць усіх жыльцоў. У двухпакаёвай кватэры згарэла канапа, пашкоджана іншая маёмасць. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадыні кватэры.
Сажалка
Жыхар Шуміліна, які ў Сіроціне ехаў на “Нісане”, не ўступіў дарогу “Опелю” (ім кіраваў жыхар Гарадка). Каб пазбегнуць сутыкнення, вадзіцель “Опеля” рэзка павярнуў убок, выехаў за межы праезнай часткі і… апынуўся ў прыдарожным штучным вадаёме. Вяскоўцы, якія былі сведкамі аварыі, дапамаглі пацярпелым (у машыне было тры чалавекі) выбрацца з вады. А “Опель” выцягвалі з сажалкі трактарам.
Па дадзенай аварыі праводзіцца праверка. Абодва вадзіцелі былі цвярозыя.
Перакуліўся
Жыхар Обалі, які ехаў на аўтамабілі “Пежо” па аўтадарозе Віцебск-Полацк, ля павароту на вёску Пабеду не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. Дзякуй богу, у гэты час на дарозе і на абочыне не было іншых машын і пешаходаў. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол.
Па матэрыялах РАУС і аддзела па надзвычайных сітуацыях падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №46 ад 21.06.2011 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *