Хлеборобы ОАО «Приозёрный мир» Шумилинского района начали жатву с «Зажинок»

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Як на нашай ніўцы сёння зажынкі
Для хлебаробаў ААТ “Прыазёрны мір” наступіла самая адказная пара – уборка ўраджаю. Па добрай традыцыі  кожнае жніво тут пачынаецца з “Зажынак”. Гэты абрад прайшоў у суботу ў вёсцы Маркава, а правялі яго работнікі Амбросавіцкага СДК.
Сёлета ў гаспадарцы шчыраваць на жніве будуць шэсць камбайнераў – Мікалай Уладзіміравіч Жыгуноў, Мікалай Фёдаравіч Карнілаў, Аляксандр Яўгенавіч Іваноў, Юрый Аляксандравіч Токараў, Аляксандр Мікалаевіч Данчанка і Аляксандр Міхайлавіч Званок.  Чатыры вадзіцелі – Генадзь Мікалаевіч Ціманоўскі, Уладзімір Міхайлавіч Карнякоў, Уладзімір Сяргеевіч Пясецкі і Сяргей Анатольевіч Шармуха – будуць заняты на адвозцы збожжа . Менавіта яны і сталі галоўнымі героямі свята, бо цяпер ад іх залежыць поспех сёлетняга жніва.
Першы сноп уручылі кіраўніку “Прыазёрнага міру” Аляксею Мікалаевічу Пытко, які адзначыў, што сёлетні каравай павінен быць важкім. Кіраўнік гаспадаркі выказаў надзею, што два-тры камбайнеры змогуць “узяць” тысячны рубеж.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №55 ад 22.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *