Новогоднее поздравление председателя райисполкома В. П. Куренного

Актуалии Общество Официально

“Упэўнены, што новы год будзе яшчэ больш паспяховым”
Паважаныя землякі!
Мы з удзячнасцю праводзім у гісторыю 2012 год. Ён апраўдаў многія нашы надзеі, здзейсніў планы, заклаў падмурак для далейшых поспехаў у развіцці Шуміліншчыны.

Неабходна прызнаць, што ўсе жыхары нашага раёна шмат зрабілі для таго, каб пераўтварыць свае мары ў рэальнасць. 2012 год стаў чарговым годам росту, яшчэ адным крокам наперад.
З задавальненнем хачу заўважыць, што ўсё, чаго мы дабіліся, бяс-спрэчна, з’яўляецца вынікам нашай сумеснай працы. Не памылюся, калі скажу, што кожны чалавек, уносячы свой уклад у развіццё раёна, думае пра яго будучае, пра дабрабыт сваёй сям’і, родных і блізкіх. Дзякуючы нашым агульным намаганням, 2012 год быў паспяховым ва ўсіх сферах жыццядзейнасці.  Прадпрыемствы і арганізацыі раёна працуюць стабільна. Праводзяцца мерапрыемствы па іх тэхнічнай мадэрнізацыі, ствараюцца новыя працоўныя месцы.
Атрыманы самы вялікі за апошнія дзесяцігоддзі ўраджай зерня – 40,2 тысячы тон. Больш, чым летась, вырашчана бульбы, льновалакна, рапсу, атрымана малака і мяса. Ідзе будаўніцтва і рэканструкцыя вытворчых і сацыяльных аб’ектаў, добраўпарадкаванне населеных пунктаў.
Пачата рэканструкцыя фізкультурна-аздараўленчага комплексу і ўзвядзенне храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Шуміліне, заканчваецца ўзвядзенне храма Святога Ануфрыя Вялікага ў Обалі.
Напярэдадні Новага года словы шчырай удзячнасці хочацца выказаць кіраўнікам працоўных калектываў, работнікам сель-скагаспадарчых і вытворчых прадпрыемстваў, настаўнікам, урачам, творчай інтэлігенцыі, ветэранам і моладзі – усім, хто сваёй працай памнажае эканамічны патэнцыял Шуміліншчыны, робіць край больш багатым і прыгожым.
Новы 2013 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены Годам беражлівасці, што паспрыяе памнажэнню сацыяльных і эканамічных набыткаў, захаванню гістарычнай спадчыны краіны.
Мы ўпэўнены, што надыходзячы год будзе яшчэ больш паспяховым. Гарантыя гэтаму – унікальнае спалучэнне вернасці  традыцыям і імкнення да новага, а таксама працавітасць і жыццёвая энергія жыхароў шумілінскага краю.
Дарагія землякі! Шчыра віншую вас з Новым годам. Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, радасці і спаўнення ўсіх жаданняў!
З павагай Уладзімір Куранны, старшыня Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта.

Навагодняе віншаванне старшыні райвыканкама У. П. Кураннога слухайце ў эфіры раённага радыё 31 снежня ў 22.05
Надрукавана ў №102 ад 28.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *