Посмеёмся вместе: А я решила выкинуть старую Windows…

Общество

Хто пра што
Абвінаваціць нашу бабулю, маю маму, у залішняй гаспадарлівасці цяжка. Але такога ад яе не чакалі нават мы, яе дзеці, што даўно прывыклі да ўсялякіх яе выкрунтасаў.
Уявіце на хвілінку: 31 снежня, любая сярэднестатыстычная жанчына за 50 чым займаецца, чым заклапочана? Вядома – салаты, бутэрброды, святочны стол. Уборка і ператрэсванне шафаў таксама падыходзяць. Меншае здзіўленне у гэты дзень выклікала б і тое, каб яна села план жыцця на наступны год пісаць ці запіскі з навагоднімі жаданнямі.
Я ёй даводжу пра салаты, рулеты, прафітролі з крэветкамі, расказваю пра планы на навагоднюю ноч. Яна ўважліва слухае, паддаквае (размаўляем па тэлефоне), нават пытанні розныя задае. Быццам усё нармальна, як і павінна быць.
І раптам:
—    А чым жа ты, мамуля, займаешся?
—    А я тут ля камп’ютара сяджу, WINDOWS пераўсталёўваю, дачушка.
—    Мама, як табе ў галаву прыйшло, у такі дзень? Новы год жа! Няўжо ты з усімі клопатамі справілася ўжо? — маю збянтэжанасць зразумее кожны  чалавек.
—    Дык, я надоечы ў раённай газеце прачытала, што пад Новы год абавязкова трэба пазбавіцца ад усяго старога і непатрэбнага, — абсалютна сур’ёзна заяўляе мне маці.
—    Ма-ма, няўжо нічога старэйшага за WINDOWS, каб пазбавіцца, у цябе не знайшлося?..
Ну, як гэта можна пракаментаваць? Шчаслівая жанчына.
Наталля ЯГОРКІНА.
Надрукавана ў №2 ад 06.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *