А на пенсии можно делать всё, что хочешь!

Мир увлечений Общество

Захапленні для пенсіянера
1.    Агародніцтва-садаводства – самы распаўсюджаны варыянт. Вам забяспечана фізічная актыўнасць і экалагічна чыстыя запасы на зіму. А лішкі заўжды можна прадаць – вось і прыбаўка да пенсіі.
2.    Спорт. Ніхто не прапануе вам забегі на доўгія дыстанцыі, але даўно даказана, што, да прыкладу, рэгулярная хадзьба – выдатная прафілактыка старэчай паходкі. Веласіпед, плаванне, ролікі, лыжы – выбірайце.
3.    Батык – роспіс па тканіне. Не, вы, канешне, можаце захапіцца і вышыўкай, і пляценнем з саломкі ці газет, і маляваннем, і лепкай, і шмат чым яшчэ – галоўнае, што працэс стварэння нечага сваімі рукамі абавязкова прынясе задавальненне і ўмомант “з’есць” увесь вольны час.
4.    Фатаграфаванне. Вы толькі паспрабуйце, і ўжо не зможаце выходзіць з дому без камеры. Ну, а фотакамеру і дзеці могуць падарыць, а лепш за ўсё – патраціць на гэта сваю апошнюю зарплату.
5.    Камп’ютар. Гэта да тэмы пра засваенне новых тэхналогій. Па-першае, якое б хобі вы для сябе ні абралі, гэты жалезны сябар вам заўжды дапаможа. А па-другое, праз сацыяльныя сеткі можна знайсці сяброў маладосці і наладзіць узаеміны нанова. А можна і проста любімы фільм паглядзець. Усё можна, галоўнае – не баяцца і ўключыць камп’ютар.
6.    Можна рызыкнуць вывучыць мову, скажам, французскую.
7.    Кнігі. У каментарыях няма патрэбы.
8.    Танцы. Як варыянт фізічнай нагрузкі, але з рамантычным адценнем.
9.    Падарожжы. Канешне, замежжа – не кожнаму па кішэні. А ці ўсе бывалі ў Мірскім замку, Брэсцкай крэпасці, у мінскім аквапарку ці ў Обальскім музеі, нарэшце.
10.    Прыгажосць і здароўе. Чым не хобі? Пенсія – даволі вялікі адрэзак жыцця, чаму б не правесці яго здаровым і прыгожым. Што не выключае захаплення ўсім вышэй пералічаным.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 75 ад 30.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *