Шумилинские призывники отправились в армию

Актуалии Общество

Ідуць хлопцы ў армію
Сапраўдны мужчына павінен умець абараняць Радзіму. Служба ў арміі вучыць маладых хлопцаў ваеннай справе, навучыць абараняць свой родны дом.
Вызначаныя заканадаўствам мерапрыемствы прызыву ў нашым раёне праходзяць згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2010 года № 529 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі вызначаныя тэрміны ваеннай службы па прызыву, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў кастрычніку-снежні 2010 г. і ў студзені 2011 г.” і загада Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2010 г. № 912 “Аб выкананні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2010 г. № 529”.
Адбор грамадзян, якія належаць прызыву на тэрміновую ваенную службу, праходзілі з 24 лістапада мінулага года. Ажыццяўляўся ён спецыялістамі ваеннага камісарыята раёна, а таксама прадстаўнікамі вайсковых часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
20-26 студзеня нашы прызыўнікі будуць адпраўляцца для праходжання службы ў вайсковай часці. Каля 40 чалавек з Шуміліншчыны папоўняць Узброеныя Сілы Беларусі. Усяго з Віцебскай вобласці накіравана ў войскі каля 1500 чалавек, а па рэспубліцы плануецца прызваць каля 10 тысяч.
А. ЧАРНЯЎСКІ, ваенны камісар раёна.
Надрукавана ў №5 ад 21.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *