В микрорайоне Шумилинской СШ №2 приближается к финишу строительство нового дома

Навіны Эканоміка

Ужо шосты дом на Брыкеце

Дзякуючы будаўніцтву новых шматпавярховых дамоў, мікрараён Шумілінскай СШ № 2 літаральна ажыў, тут закіпела жыццё, загучалі дзіцячыя галасы. У мікрараёне працягваецца будаўніцтва новага (ужо шостага) 40-кватэрнага дома ў завулку Віктара Угнявёнка.

Будаўнікі ПМК-70 пачалі ўзводзіць дом у сакавіку. На сённяшні дзень ужо завершаны работы на даху, вядуцца ўнутраныя работы па апрацоўцы, а таксама завяршаецца мантаж каналізацыйнай сістэмы і сістэмы сувязі.

Як адзначыў галоўны інжынер ПМК-70 Раман Карасёў, усе работы ідуць згодна з запланаванымі тэрмінамі. Завяршэнне будаўніцтва плануецца ў верасні,  36 гаспадароў атрымаюць ключы ад кватэр з аздабленнем і 4 гаспадары – без аздаблення.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *