Открытое первенство района по вавинам вьет во дао: шумилинцы показали класс

Новости Спорт, туризм

Сезон перамог і прызнання

За тры гады работы аб’яднання па інтарэсах “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао” ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі шумілінскія спартсмены сталі адным з вядучых цэнтраў  вавінам в’ет во дао ў Беларусі, шумілінскія спартсмены неаднаразова выйгравалі першыя месцы ў камандным заліку на абласных і рэспубліканскіх турнірах,  выхаванцы Святланы Бараноўскай выйгравалі залатыя медалі як на рэспубліканскім першынстве, так і на першынстве Еўропы.

А турніры, што арганізуюцца ў Шуміліне па вавінам в’ет во дао, па саставу ўдзельнікаў адны з мацнейшых у рэспубліцы. Не выключэнне і адкрытае першынство раёна, якое прайшло ў мінулую суботу ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі. Акрамя шумілінскай каманды ў спаборніцтвах бралі ўдзел юныя спартсмены з Віцебска і Орша, прычым ў складзе віцяблян былі сярэбраны і бронзавы прызёры чэмпіянату Еўропы па вавінам в’ет во дао сярод дзяцей і падлеткаў, які прайшоў вясной у Румыніі.
Адкрывалі першынство  паядынкі сярод 5-6-гадовыя байцоў. Для малышоў гэта былі першыя спаборніцтвы. І не бяда, што засцерагальная амуніцыя і баксёрскія пальчаткі вялікія, не важна, што няма адмысловай тэхнікі. Затое ёсць жаданне перамагаць і кожныя паядынак выдаўся шчырым і яскравым. Для многіх з дзетак сам выхад на дыван – перамога, у першую чаргу, над сабой. Трэба было бачыць, як юныя спартсмены ўслухоўваюцца ў парады Максіма Васільева (дарэчы, Максім пацвердзіў свой высокі клас і пераканаўча выйграў у катэгорыі да 48 кг) і Вольгі Кляшчонак. “5-6-гадовыя дзеці год займаліся  вавінам в’ет во дао ў “Школе ранняга развіцця”, што працуе ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі, – расказвае трэнер Святлана Бараноўская. – Сёння гэтыя юныя спартсмены парадавалі сваімі выступленнямі. Хочацца адзначыць Яўгена Глушакова, Аляксандра Іванова, Антона Арлова, Арсенія Саўчанку і Глеба Снарава. Іх першыя ці другія месцы – добры пачатак”
Сярод больш вопытных спартсменаў ухвальных слоў заслужылі Ягор Мацуганаў і Захар Сімановіч. Для хлопчыкаў, па словах трэнера,  кожны старт – своеасаблівая справаздача  спартыўнага росту. І, што самае важнае,  яны прагрэсіруюць ад кожнага паядынку.
Важнай была і перамога Багдана Ушала, які ў фінале перамог свайго “вечнага” канкурэнта з Віцебска. Хлопцы на працягу апошніх год пастаянна сустракаюцца ў фінале абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў. Ды і выйграюць дзесьці па чарзе. Так што для Багдана перамога ў родных сценах стала справай прынцыпу.
У катэгорыі 64 кг папрабаваў свае сілы і чэмпіён Беларусі па грэка-рымскай барацьбе Кірыл Крыўко. “Цікава паспрабаваць сябе ў новым відзе спорту”, – з усмешкай сказаў перад стартам Кірыл. І дэбют барца-класіка выдаўся “залатым” – першае месца.
У адкрытым першынстве бралі ўдзел і дзяўчынкі. У шумілінскай камандзе Лізавета Шаракова стала другой.
Па выніках адкрытага першынства раёна па вавінам в’ет во дао шумілінская каманда выйграла камандны залік, у асабістым рахунку 10 першых , 14 другіх і  6 трэціх месцаў.
Пасля спаборніцтваў прайшло агульнае чаяванне. Трэнер Святлана Бараноўская падвяла вынікі сезона і кожнаму з выхаванцаў уручыла ліст падзякі за тое, што дзякуючы іх намаганням і выступленням пра шумілінскіх спартсменаў вавінам в’ет во дао ведаюць далёка за межамі раёна. Таксама  абмеркавалі планы, сярод бліжэйшых – турысцкі паход і экскурсія на лінію Сталіна,  а таксама ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных дню Магілёва.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №45 ад 13.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *