Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Бойка з участковым
Узбуджана крымінальная справа супраць жыхаркі райцэнтра, якая ў нецвярозым стане накінулася на ўчастковага інспектара РАУС і нанесла яму некалькі ўдараў кулакамі ў твар.  Прычына такой агрэсіі – адбіранне ў жанчыны дзяцей, якія з-за п’янак маці былі недагледжанымі. Цяпер дзеці жанчыны ў прытулку, а супраць яе пракуратурай раёна ўзбуджана крымінальная справа. Ёй пагражае арышт або абмежаванне волі да 5 гадоў, або пазбаўленне волі да  6 гадоў.

Бензапіла
У раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар райцэнтра з заявай аб тым, што з альтанкі, якая знаходзіцца ля ягонага дома, прапала бензапіла. Як высветлілася, мужчына пакінуў яе там тыдзень таму і дакладна не ведае, калі быў здзейснены крадзеж. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа.

Порах
Па месцы жыхарства аднаго з жыхароў вёскі Юрава знойдзены  больш за сто грамаў бяздымнага пораху прамысловай вытворчасці. За незаконнае захоўванне выбуховага рэчыва ўзбуджана крымінальная справа. Парушальніку пагражаюць папраўчыя работы да 2 гадоў або арышт, або абмежаванне волі да 5 гадоў, або пазбаўленне волі да 7 гадоў.

Са зводак ДАІ
ДТЗ ля Сахоненак

Жыхар Полацкага раёна, які на аўтамабілі “Шкода-Актавіа” рухаўся па аўтадарозе Р-20 (ля Сахоненак) у бок Полацка, наехаў на веласіпедыста, які ехаў у спадарожным накірунку і паварочваў налева. У выніку дарожна-транспартнага здарэння пацярпелы веласіпедыст (жыхар райцэнтра) з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў раённую бальніцу. Праводзіцца праверка, падрабязнасці здарэння высвятляюцца.

З півам
Супрацоўнікі ДАІ прыпынілі вадзіцеля “Шумілінскага райаграсэрвісу”, які нецвярозым сеў за руль ЗІЛа. Да таго, мужчына купіў сабе ў дарогу дзве двухлітровыя бутэлькі піва, адна з якіх была ўжо пустая. Вадзіцелю пагражае штраф і пазбаўленне правоў на тры гады.

Са Следчага камітэта
“Правучыў”

Як расказаў начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Трошчанка, 17-гадовы жыхар аграгарадка Светласельскі пабіў мужчыну, які распіваў спіртныя напоі з яго маці. Мужчына атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, у тым ліку і пераломы рэбраў. Узбуджана крымінальная справа. Следчыя затрымалі хлопца, які потым быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

Акумулятары
Каля вёскі Гаравыя з экскаватара, які належыць ПМС, невядомыя знялі два акумулятары. РАСК  ўзбуджана крымінальная справа. Па факце неналежнага захоўвання тэхнікі да кіраўніцтва ПМС будуць прыняты меры рэагавання.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА і Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №45 ад 13.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *