Перамогі Крыўко і Барсукова

Новости Спорт, туризм

Перамогі Крыўко і Барсукова
“Алімпійскія дні моладзі” ў трэнераў лічацца самымі важнымі і прэстыжнымі. Менавіта гэтыя спаборніцтвы падводзяць вынік работы трэнера. У канцы мінулага тыдня прайшлі рэспубліканскія “Алімпійскія дні моладзі па грэка-рымскай барацьбе”. У зборную Прыдзвіння трапілі і барцы з нашага раёна – абальчанін Мікіта Барсукоў (трэнер Пётр Ганушчанка) і шумілінец Кірыл Крыўко (трэнер Юрый Сцяпанаў).
“Мікіта і Кірыл на “Алімпійскіх днях моладзі па грэка-рымскай барацьбе” паказалі сябе сапраўднымі байцамі, – падзяліўся ўражаннямі пасля спаборніцтваў Пётр Ганушчанка, які быў адным з трэнераў зборнай вобласці,  – Свае паядынкі правялі якасна і без памылак. Яны заслужана перамаглі ў сваіх вагавых катэгорыях”.
Дарэчы, са зборнай Віцебскай вобласці толькі Мікіта Барсукоў і Кірыл Крыўко змаглі заваяваць першыя месцы, а сярод трох трэціх месцаў, заваяваных  віцяблянамі,  яшчэ адно ў выхаванца Пятра Ганушчанкі Іллі Бабжанава .
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №47 ад 20.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *