На заседании Шумилинского райисполкома: идеологическая работа в коллективах

Актуалии Президент

У першую чаргу з людзьмі трэба размаўляць

На пасяджэнне райвыканкама, якое прайшло ў мінулую пятніцу, было вынесена ў якасці асноўнага пытанне аб ідэалагічнай рабоце ў працоўных калектывах.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая прадставіла падрабязны аналіз стану ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Як адзначыла Валянціна Георгіеўна, ад работы ідэолагаў залежыць стварэнне спрыяльнага мікраклімату ў працоўным калектыве, правільнае фарміраванне ўнутрыкалектыўных стасункаў, выхаванне пачуцця адказнасці і дысцыпліны ў кожнага работніка. Работа ідэолагаў шматгранная: гэта і інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці калектыву, і працоўнае спаборніцтва, і фарміраванне высокіх прафесійных якасцяў і працоўнай дысцыпліны, здаровага ладу жыцця і шмат іншага. Як падкрэсліла дакладчык, для рашэння гэтых задач патрэбны прафесійны ідэалагічны актыў, які на сённяшні дзень ёсць далёка не ў кожным калектыве. У адпаведнасці з указам Кіраўніка дзяржавы №111 адказнасць за стан ідэалагічнай работы на прадпрыемстве нясуць кіраўнікі, таму менавіта яны павінны паклапаціцца пра адпаведны ўзровень свайго намесніка ці спецыяліста, на якога будзе ўскладзена ідэалагічная работа.
В. Г. Навіцкая расказала пра работу ідэалагічнай службы па ўсіх накірунках, называла арганізацыі, у якіх ідэалагічная работа прадстаўлена належным чынам: ДРБУ-204, ПМС, ПМК-70, лясгас, РЦГЭ, УП ЖКГ, ОКЗ, установы адукацыі, іншыя. Ідэолагі раёна прадстаўлены 72 чалавекамі, з якіх 5 – работнікі аддзела райвыканкама, 41 – намеснікі кіраўнікоў, спецыялісты арганізацый і прадпрыемстваў, 25 – намеснікі кіраўнікоў устаноў адукацыі.
Падрабязна была прааналізавана работа арганізацый з прафсаюзамі, БРСМ, іншымі грамадскімі арганізацыямі. Ідэалагічная работа, гэта найперш – работа з людзьмі. Таму ў раёне пастаянна праводзяцца дні інфармавання, “прамыя тэлефонныя лініі”, прыёмы грамадзян кіраўніцтвам райвыканкама, раённых службаў, што дазваляе хутка вырашаць праблемы людзей, здымаць напружанасць у грамадстве.
“Трэба напоўніць ідэалагічную работу канкрэтным сучасным зместам, надаць ёй цэласнасць і сістэмнасць, аналізаваць настрой людзей, аператыўна рэагаваць на іх патрэбы, дабіцца таго, каб навыкамі інфармавання і тлумачэння актуальнай інфармацыі валодалі ўсе ідэалагічныя кадры раёна”,  – заўважыла Валянціна Навіцкая.
У ходзе абмеркавання старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Снараў, які вёў пасяджэнне, звярнуў увагу на арганізацыю падпіскі на перыядычныя выданні.
І яшчэ адзін бок ідэалагічнай работы акрэсліў кіраўнік раёна  – калі кіраўніцтва прадпрыемства размаўляе з калектывам, аб’ядноўвае людзей, тлумачыць сітуацыю, то нават самыя цяжкія праблемы вырашаюцца станоўча. Разам з тым ён прывёў прыклады, калі работнікі некаторых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў кажуць яму падчас сустрэч на фермах, што яны часцей сустракаюцца з раённымі ўладамі, чым з кіраўніцтвам гаспадаркі. Такога не павінна быць, адзначыў Аляксандр Іванавіч.
Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава звярнула ўвагу на асобу ідэолага, яго прафесійныя і чалавечыя якасці. Менавіта правільны падбор чалавека на гэтую пасаду вырашае мноства праблем у калектыве.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава заўважыла, што ў дакладзе называліся адны і тыя ж арганізацыі. Гэта сведчыць пра тое, што аддзелу трэба больш працаваць з тымі прадпрыемствамі, дзе ідэалагічная работа “кульгае”, ці наогул  няма ідэолага. У прыватнасці, як сказала Ірына Мікалаеўна, трэба звярнуць увагу аддзелу ідэалагічнай работы і раённаму аб’яднанню прафсаюзаў на прыватныя прадпрыемствы, у якіх, нават буйных, адсутнічаюць і прафсаюзныя арганізацыі, і ідэолагі – гэта значыць, што работнікі там пакінуты сам на сам з наймальнікам, а ідэалагічная работа не вядзецца.
Загадчык сектара па рабоце з моладдзю галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Ірына Сафейчанка, якая ўдзельнічала ў пасяджэнні, таксама звярнула ўвагу на работу з чалавекам, з кожным працаўніком асобна.
Аб рабоце суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносінаў, а таксама ў адносінах да сталых грамадзян расказаў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыкнакама Аляксандр Дзмітрэнка. Супрацоўнікі РАУС рэгулярна праводзяць мерапрыемствы “Быт”, “Нагляд”, “Увага, узрост!”, акцыі “Сям’я без насілля”,  у ходзе якіх кантралююць патэнцыйных правапарушальнікаў, прымаюць да іх пэўныя меры. Так, за 5 месяцаў пастаўлены на ўлік у нарколага 21 чалавек, 8 – накіраваны ў ЛПП, за дробнае хуліганства складзены 98 адміністрацыйных пратаколаў, у адносінах да 6 сямейных скандалістаў вынесены ахоўныя прадпісанні. Гэта станоўча  ўплывае на крымінагенную сітуацыю ў раёне. На жаль, зафіксавана 12 выпадкаў злачынстваў супраць асоб сталага ўзросту. Супрацоўнікі РАУС правялі падворны абход гэтай катэгорыі насельніцтва з прафілактычнымі гутаркамі, праведзены інструктажы з сацыяльнымі, банкаўскімі, паштовымі работнікамі, вясковымі старэйшынамі па інфармаванні міліцыі па фактах правапарушэнняў у адносінах да старых.
Пракурор раёна Сяргей Зайцаў звярнуў увагу дакладчыка на той факт, што ў параўнанні з іншымі раёнамі вобласці мала адпраўляецца ў ЛПП асоб, якія злоўжываюць алкаголем, а менавіта яны складаюць значную частку правапарушальнікаў.
Аб стане умоў і аховы працы работнікаў у арганізацыях раёна далажыў галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Павел Загацкі. У раёне 1143 (30,1%) рабочых месцаў  са шкоднымі (небяспечнымі) умовамі працы. Таму распрацаваны план мерапрыемстваў на 2017 год па рэалізацыі задач падпраграмы “Ахова працы” Дзяржаўнай праграмы па сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады. Згодна з планам, трэба штогод зніжаць на 1% колькасць працоўных месцаў са шкоднымі ўмовамі працы. У дакладзе быў прадстаўлены аналіз работы ў гэтым напрамку, вынікі маніторынгаў стану аховы працы ў асобных арганізацыях, выяўленыя парушэнні. Былі заслуханы справаздачы кіраўніка СФГ “Раднік” Юрыя Сямёнава і выконваючай абавязкі старшыні праўлення райспажыўтаварыства Наталлі Карпавай.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №47 ад 20.07.2017 г.



15 комментариев по теме “На заседании Шумилинского райисполкома: идеологическая работа в коллективах

  1. То есть идеологические работники нужны только для—(цетирую):»здымаць напружанасць у грамадстве.» Значит, о том что бы общество существовало в условиях,не приводящих к напряжённости, ни кто и не думает? Получается так, что задачей идеологических работников является «уболтать» недовольных, и ни чего не сделать для решения их проблем! Главное успакоить недовольных!!! Отключите БТ в районе, и тогда людям не с чем будет сравнивать свою жизнь и они не станут задумываться:почему по телеку одно, а в повседневной жизни другое! Заодно и на зарплате идеологических работников секономите!

  2. Справаздача написана казённай мовай, клишэ так и выпираюць, шмат русизмаў. Адзин тольки прыклад: «сплачвае людзей». Падумаў спачатку, аплачвае за нейкія рахункі, а на справе – згуртоўвае. Ці чытае артыкулы акрамя аўтара яшчэ хто-небудзь у рэдакцыі? Можа, рэдактар па-за крытыкай? Шкада і нягожа. Сорамна чытаць.

  3. Дзякуй за крытыку. Буду выпраўляцца па магчымасці.

  4. Ну што ты, Жэўжык Прыдзіра, увесь час прыдзіраешся, сядзіш выкалупваеш тую памылку і ганьбіш аж да знямогі. Ты ж сам ведаеш, якая гэта рэдактарская справа, калі табе адначасова трэба і пасяджэнне тое пісаць, і матэрыялы вычытваць, і вярстаць, і ад друкарні адбівацца, калі там насядаюць, што палосы затрымліваюцца. Ведаеш і тое, што сённяшні рэдактар не рос у Беларусі, не вучыўся ў беларускай школе, але, прыехаўшы ў Беларусь, нашу мову прыняў як родную і зараз не выкараняе яе з газеты, як гэта робяць у многіх рэдакцыях, а беражэ яе, увесь час вывучае. Ну, пракралася якое рускае слова, хіба гэта такая ўжо бяда, каб так чалавека таптаць! Ды і мовы — беларуская і руская — так парадніліся і працэс гэты працягваецца, што учора тое ці іншае слова належала толькі адной з іх, а сёння ўжо дзвюм. Не будзь злым, Жэўжык, работа ў рэдакцыі вельмі цяжкая. І ніводная газета, нават тая, дзе сядзіць цэлы карэктарскі штат, не застрахавана ад памылак. Сам жа ведаеш.

  5. Аліна Пятрова,кооперативная солидарность, это конечно хорошо,но»взялся за гуж, не говори, что не дюж!» Люди читая газету, повышают свой уровень знания «беларусай мовы», так как газета, чуть ли не эталон! А тут— «пымылкі».А раз уж Вы им ищите оправдание (ошибкам), то может тогда инициируете отмену тестирования по русскому и беларускому языкам.Смотришь меньше придирок будет, Вам будет спокойнее работать!Вывод:сделали вам(газете)справедливое замечание, примите к сведению и повышайте свой уровень, и не «плачьте в желетку»!

  6. Не варта спрачацца. Над памылкамі трэба працаваць і не дапускаць іх у будучым. Прашу прабачэння ва ўсіх, каго крыўдзяць памылкі. Буду павышаць свой узровень.

  7. Напэўна, я павінен рассакрэціцца, усё адно мяне А. Пятрова «запеленгавала». Раз яна піша, маўляў, я ведаю, што цяжка. А каму лёгка сёння? Тым, хто ля станка, хто за камп’ютарам? Толькі ўсе яны робяць свой прадукт ахайна і беражліва, а спасылацца на тое, што цяжка?.. Калі цяжка, шукайце іншую справу, якая вам па плячы. А калі несяце ў масы трасянку. а не беларускае слова, не любіце гэтае слова, не ўзбагачаеце сваю лексіку, грош вам цана. Мова – далікатная тканіна, яе можна і незнарок і парваць, пашматаць, як Тузік грэлку. Мала таго, што няма нияких ни праектащ. ни цикавых знаходак. дык и мовай беларускай (чыстай, сакавитай) грэбуеце. І не плакацца трэба ў камізэльку, а рабіць вывады: вычытваць так матэрыялы. каб ад зубоў адлятала. У вас пад рукой і слоўнікі розныя, каму-каму, а моваведам (а ў рэдакцыі іх большасць) і карты ў рукі. Трэба падцягвацца да гэтага ўзроўню і гісторыкам – вам, А. Пятрова, і С. Ермалаеў. Падыходзіць творча, з выдумкай. і ўсё будзе ў ажуры. Удачы Вам, шаноўныя. плённай працы ў імя Праўды і, вядома, незаскарузлага, незамызганага беларускага Слова!

  8. Жэўжык, Вы, конечно, ловко перевели обсуждение статьи со смысла, на написание!А сами то, что думаете об необходимости иделогической работы, в принципе? Как думаете, если бы экономика работала нармально, была бы необходимость в этих работниках? На страницах «Герой працы»,к сожалению, такие вопросы не поднимают. Вообще никакой аналитики нет! Газета оторвана от реальной жизни:только статистика, отчёты, и дефирамбы.Впору переименовать газету в «Мегафон «Вертикали».

  9. А что их переименовывать? Раёнка всегда была есть и будет мегафонам власти. Кукую правду они могут написать, кого критикнуть. Что бывает с собакой, если она кусает хозяина?…

  10. Адказ Тутэйшаму. Не ведаю, хто вы, але не сумняваюся: вы той чалавек, які мысліць неардынарна, не баіцца сказаць праўду ў вочы. Відаць, пасада Ваша такая, што можаце гаварыць тое, што думаеце. Самі ведаеце: тых, хто кусаецца, ставяць на ланцуг або наогул гоняць са двара. Або вы пенсіянер. Словам чалавек не баіцца сказаць праўду. А мая думка наконт ідэолагаў? Наконт таго, ці варта, ці трэба, ці так ужо жыццёваважна рашаць на пасяджэнні райвыканкама ход падпіскі на выданні? Гэта нонсэнс, гэта пазаўчарашні дзень, гэта тое, што мы называем надбудовай, а базісам усё ж з’яўляецца эканоміка. А што калі ў кішэнях пуста, а ў галовы не прыходзіць ніякай свежай ідэі? Тады гаворым пра тое, пра што разумныя людзі не гавораць: як вырваць з зубоў у народа грошы на падпіску: на раёнку, на абласную і рэспубліканскую. У каго кантракты, тыя рабы, з тых можна ляпіць што хочаш. Нават калі ты аддаеш апошні грош на гэтую макулатуру. А пра ідэаалогію наогул? На маю думку, пакуль у галовах уладных людзей яшчэ застаецца камуністычная свядомасць, датуль ідэалогіі жыць і насаджаць тое, што трэба. У Нямеччыне і некаторых краінах Захаду ў школах забаронена ўсякая ідэалогія, там проста выкладаюць прадмет незалежна ад таго, што думае партыя(вядучая ці не). У нас адна партыя, камунічстычная ці Белая Русь усё адно мы недалёка адышлі ад савецкай ідэі, а значыць, ідэалогіі. На мой розум, толькі паляпшэнне жыцця адменіць ідэалогію па сутнасці, яна акажацца нікому не патрэбнай…

  11. Жэўжык, спасибо за ответ.Полностью с Вами согласен.

  12. Эта система. Плетью обуха не перешибешь. Поэтому не занимайтесь ерундой. Отдыхайте.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *