22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Актуалии

22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Дзень памяці і смутку адзначаецца штогод 22 чэрвеня ў Беларусі, Расіі, Украіне.
22 чэрвеня 1941 года без аб’яўлення вайны фашысцкая Германія і яе саюзнікі напалі на Савецкі Саюз. Часці Чырвонай Арміі былі атакаваны нямецкімі войскамі па ўсёй мяжы. Масіраваным артабстрэлам і авіяўдарам падвергліся пагранічныя ўмацаванні і раёны дыслакацыі савецкіх войск ад Балтыйскага мора да Карпат. Пачалася Вялікая Айчынная вайна.
У гісторыю чалавецтва яна ўвайшла як самая крывавая. Савецкаму народу прыйшлося прайсці праз нечалавечыя іспыты, выстаяць і перамагчы. Разам з салдатамі Чырвонай Арміі на абарону Айчыны падняліся старыя, жанчыны, дзеці. Падняўся і ўвесь беларускі народ. У бессмяротнасць пайшлі абаронцы Брэсцкай крэпасці, якія амаль месяц стрымлівалі ворага. Назаўжды ў памяці народа застанецца подзвіг беларускіх падпольшчыкаў і партызан.
Разам з усімі змагаліся з ненавісным ворагам і жыхары Шуміліншчыны. Мы будзем несці кветкі да абеліска ў гонар обальскіх падпольшчыкаў з арганізацыі “Юныя мсціўцы”, будзем успамінаць шумілінскія партызанскія брыгады, схіляць галовы ля помнікаў на брацкіх могілках у нашых гарадах і вёсках.
Жудасныя здзекі над мірнымі жыхарамі, карныя аперацыі, разбураныя і спаленыя гарады і вёскі не скарылі народ. Пад нагамі захопнікаў гарэла зямля. Усе разам – чырвонарамейцы, партызаны, падпольшчыкі, працаўнікі тылу, якія кавалі зброю для фронту, – вызвалілі родную зямлю ад ненавіснага ворага, заваявалі Вялікую Перамогу.
Больш за сем дзесяцігоддзяў над намі — мірнае блакітнае неба. Мы ўдзячныя за гэта ўсім, хто адстаяў мір і незалежнасць нашай краіны!

22 чэрвеня ў 11.00 на брацкіх могілках у в. Дабея адбудзецца перапахаванне астанкаў савецкіх воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Надрукавана ў №47 ад 20.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *