Областная спартакиада работников газовой промышленности прошла в ДОЦ «Дружба» в агрогородке Амбросовичи

Спорт, туризм

Умеем працаваць, умеем і адпачываць”
У суботу і нядзелю ў Амбросавічах у дзіцяча-аздараўленчым цэнтры “Дружба” прайшла традыцыйная спартакіяда работнікаў газавай прамысловасці вобласці. Усяго ў спартакіядзе прынялі ўдзел звыш 250 спартсменаў з усіх філіялаў прадпрыемства. Гэты спартыўны фэст стаў для вобласці знакавай спартыўнай падзеяй. Цікавіліся ёй і асноўныя беларускія тэлеканалы, і абласныя газеты.
На ўрачыстым адкрыцці спартакіяды генеральны дырэктар “Аблгазу” П. П. Шэршань адзначыў, што на прадпрыемстве ўмеюць як добра працаваць, так і добра адпачываць, спартакіяда дала пуцёўку ў вялікі спорт многім спартсменам.
Права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь атрымалі прадстаўнікі каманд з Віцебска, Полацка і Оршы – лідары спартыўнага жыцця прадпрыемства.
Футбол, валейбол, вялікі тэніс, лёгкая атлетыка, дартс, канат і другія віды спорту ўваходзілі ў праграму спартакіяды. Каманда “Шумілінарайгазу” выставіла сваіх спартсменаў у спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, дартсу і перацягванні каната.
Па выніках спартакіяды была сфарміравана зборная вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскіх спартыўных стартах.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *