Шахматы
За тыя пяць гадоў, што мінулі з часу адкрыцця міжраённых турніраў па шахматах, наша каманда, якая ўваходзіць у шуміліна-ўшацка-глыбоцкую зону, намнога падцягнулася ў майстэрстве. Па першым часе шахматысты Ушач ледзь не ўдвая больш набіралі ачкоў, чым шумілінцы. Сёння клас гульні паступова выроўніваецца.
Ушачы прымалі нядаўна чарговы шахматны турнір, у якім удзел бралі шэсць каманд. Прыстойна згуляў Уладзімір Вярлоў, які з 4,5 ачкамі з 7 магчымых заняў асабістае шостае месца. Як прызнаўся шахматыст, яму ў той дзень практычна ўсё ўдавалася. Ён, напрыклад, выйграў імклівай атакай у шахматыста з Докшыц, які ў выніку заняў трэцяе месца.
Перамагла на турніры каманда гаспадароў. Нашы шахматысты былі пятымі.
Мікалай ШОСТАК.
Греко-римская борьба
У Глыбокім прайшоў традыцыйны турнір па грэка-рымскай барацьбе.
З дзесяці выхаванцаў Пятра Ганушчанкі пяць сталі прызёрамі: у вагавой катэгорыі 32 кг Павел Гулакоў стаў першым, у вагавой катэгорыі 35 кг Мікіта Малашэнка – другім, у вагавой катэгорыі 38 кг Дзмітрый Кучмароў – другім, у вагавой катэгорыі 42 кг Ягор Ганушчанка – першым, у вагавой катэгорыі 47 кг Яўген Грачухін – трэцім.
Настольный теннис
Каля трыццаці аматараў малой ракеткі прынялі ўдзел у адкрытым першынстве раёна па настольным тэнісе, якое праходзіла ў залік штогадовай спартакіяды сярод арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
Сярод жанчын перамогу святкавала Антаніна Караленка (раённы аддзел адукацыі), другой стала Ірына Перамотава (Обальскі керамічны завод), трэцяй – Ала Галаенка (Полацк).
Сярод мужчын прызавая тройка наступная: першае месца – Сяргей Мурашкін (“Сіроцінскі”), другое – Уладзімір Муціца (Полацк), трэцяе – Сяргей Серафімовіч (ОКЗ).
У камандным заліку ў чацвёрку мацнейшых трапілі каманды ОКЗ, РАА, “Сіроцінскага” і “Ульскага”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №6 ад 20.01.2012 г.