Шумилинские спортивные победы

Новости Спорт

Грэка-рымская барацьба
У Польшчы прайшоў міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе. Беларускія барцы выйгралі турнір у камандным заліку.
У складзе маладзёжнай зборнай Беларусі выступаў і абальчанін Вадзім Грачухін (трэнер Пётр Ганушчанка). У вагавой катэгорыі 74 кг Вадзім заваяваў трэцяе месца.
*  *  *
Віцебск прымаў удзельнікаў першынства вобласці па грэка-рымскай барацьбе сярод спартсменаў 2001-2002 гадоў нараджэння. На спаборніцтвах барцы з нашага раёна заваявалі тры прызавыя месцы.
Шумілінскія барцы Кірыл Крыўко (вагавая катэгорыя 73 кг) і  Арцём Ізафілаў (вагавая катэгорыя 66 кг) занялі адпаведна другое і  трэцяе месцы. Трэніруе хлопцаў Юрый Сцяпанаў.
У абальчаніна Мікіты Барсукова (трэнер Пётр Ганушчанка) у вагавой катэгорыі 53 кг трэцяе месца.

Вавінам в’ет во дао
У Віцебску прайшло першынство вобласці па вавінам в’ет во дао. Шумілінскія выхаванцы трэнера Святланы Бараноўскай не адзін раз займалі прызавыя месцы.
У паядынках чэмпіёнамі вобласці сталі Максім Васільеў, Захар Сімановіч і Вольга Кляшчонак. Другія месцы заваявалі Алег Кляшчонак і Яўген Цімошчанка, трэція – Багдан Ушал і Станіслаў Шпулёў.
У тэхнічным раздзеле Вольга Кляшчонак “узяла” трэцяе месца.
Сярод паказальных камандных выступленняў шумілінскі квартэт (Вольга Кляшчонак, Яўген Цімошчанка, Яўген Шаблін і Максім Васільеў) набраў найбольшую колькасць балаў і выйграў першынство.

Валейбол
Занальныя спаборніцтвы па валейболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства прайшлі ў Полацку. Наш раён прадстаўляла каманда ФСК “Здароўе”. Нашы валейбалісткі занялі другое месца і, на жаль, не прайшлі ў фінальную частку абласных спаборніцтваў. Лепшай у складзе каманды была Ірына Варанцова.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №31 ад 19.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *