З прэтэнзіямі да аўтамагазінаў

Общество Президент

З прэтэнзіямі да аўтамагазінаў

У суботу 24 чэрвеня “прамую лінію” і прыём грамадзян праводзіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава.
З агульнай праблемай на асабісты прыём да Ірыны Мікалаеўны прыйшлі вяскоўцы з Сіроцінскага і Дабейскага сельсаветаў – нездавальняючая  работа аўтамагазінаў. Жыхары Войлавічаў і Грабніцы выказалі незадаволенасць работай аўтамагазінаў, якія абслугоўваюць гэтыя населеныя пункты: чэрствы, а часам цвілы хлеб, скіслае малако,  недахоп мясных вырабаў, цукру, малы асартымент, адсутнасць большасці тавараў у канцавых кропках маршрутаў. Колькасць прэтэнзій можна працягваць.
Як адзначыла на ўчарашняй планёрцы  ў старшыні райвыканкама Ірына Мікалаеўна, гэтыя скаргі дапоўнілі вынікі аператыўнага маніторынгу з удзелам старшынь сельвыканкамаў, вясковых старэйшын, праведзенага тыдзень таму. Незадаволенасць работай аўтамагазінаў была выказана па ўсіх сельсаветах, і тлумачэнні кіраў-ніцтва райспажыўтаварыства па пытаннях работы аўтамагазінаў нельга лічыць абгрунтаванымі.
Яшчэ некалькі зваротаў на “прамую лінію” тычыліся стану дарог і вулічнага пакрыцця, у прыватнасці па вёсках Засіннікі і Пабеда.
У тэлефанаванні з Шуміліна прагучала просьба расчысціць могілкі ад зламаных ветрам дрэў, а таксама ад хмызняку, які вырас пасля выдалення аварыйных дрэў.
Усе пытанні адрасаваны адпаведным службам і ўзяты на кантроль.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №49 ад 27.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *