Я уколов не боюсь, если надо, уколюсь… Прививка от COVID

Здоровье Общество

Больш было страхаў

Вакцынацыю праводзіць медсястра прышчэпачнага кабінета Зоя Арцемьева.

На шчасце, ні падчас першай, ні другой хвалі пандэміі ні я, ні члены сям’і не заразіліся, лічу, дзякуючы выкананні элементарных санітарна-гігіенічных мер: нашэнне маскі ў людных месцах, сацыяльнаму дыстанцыраванню, мыццю рук пасля вяртання з паходаў у краму ці іншыя месцы.


Пастаянна цікавіўся работай навукоўцаў па выпрацоўцы вакцыны ад каранавірусу. Пасля з’яўлення вакцын чытаў усё, што пісалі пра іх эфектыўнасць, пабочныя з’явы і наступствы, розныя тыпы вакцын: усё пра вакцыны расійскія, кітайскія, амерыканскія і еўрапейскія.
Тое, што вучоныя з сусветным імем прышчапляліся ў ліку першых, а развітыя краіны пачалі сапраўдную бойку за доступ да вакцын, пераконвала ў неабходнасці вакцынацыі. Падкупляла і тое, што эфектыўнасць расійскай вакцыны ніхто са спецыялістаў не ставіць пад сумненне. Да таго, яна аказалася эфектыўнай і супраць некаторых новых штамаў каранавірусу. Таму рашыў: трэба прышчапляцца!
У аўторак звярнуўся ў паліклініку:
– Хачу прышчапіцца ад «кароны».
– Калі ласка. Ідзіце да тэрапеўта на агляд.
Урач Сяргей Вінаградаў вывучыў медыцынскую картачку на прадмет хранічных хвароб, задаў некалькі пытанняў, змерыў тэмпературу і ціск і выдаў дазвол. У прышчэпачным кабінеце зрабілі ўкол, які нават не пачуў, нагадалі пра неабходнасць увядзення другога кампанента праз 21 дзень. Адразу заўважу, што ніякіх наступстваў пасля вакцынацыі асабіста ў мяне не было.
Дарэчы, за прышчэпкай была нават невялікая чарга, у якой пераважалі работнікі аховы здароўя і адукацыі.
Зразумела, кожны будзе сам прымаць рашэнне: прышчапляцца ці не. Але са свайго вопыту адзначу, што страхаў было больш. А зараз з’явілася ўпэўненасць, што сваю абарону ад новай інфекцыі я ўзмацніў. Але ад масак, апрацоўкі рук і дыстанцыравання адмаўляцца не збіраюся. На ўсялякі выпадак…
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №29 ад 16.04.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *