1 ліпеня – Дзень кааперацыі

Актуалии Общество Экономика

1 ліпеня – Дзень кааперацыі

Паважаныя работнікі спажывецкай кааперацыі Шумілінскага раёна, ветэраны працы!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Побач з іншымі прадпрыемствамі  гандлю спажывецкая кааперацыя ўносіць прыкметны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна, прадпрыемствы галіны актыўна працуюць у сферы гандлю і грамадскага харчавання. Вы выконваеце адказную задачу – своечасова забяспечваеце насельніцтва таварамі першай неабходнасці ў самых аддаленых кутках Шуміліншчыны, паляпшаеце якасць жыцця нашых грамадзян.
У дзень прафесійнага свята прыміце словы шчырай ўдзячнасці за прафесіяналізм, добрасумленную працу, захаванне добрых традыцый галіны.
Ад усё душы жадаем  вашай галіне поспехаў, дабрабыту і працвітання! Здароўя, шчасця, душэўнага ўздыму і ажыццяўлення ўсіх акрэсленых планаў кожнаму супрацоўніку вашай арганізацыі
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №50 ад 30. 06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *