А живёт молодая семья Мясоедовых в деревне Новики

Молодёжь Сельское хозяйство Семья

“Калі разам – і душа на месцы”

Такі дэвіз у сям’і Мясаедавых з вёскі Навікі Каўлякоўскага сельсавета. Вячаслаў працуе механізатарам у ААТ “Прыдзвінскі”, Вольга – бухгалтарам у гэтай жа гаспадарцы, з імі заўсёды побач іх пяцігадовы сын Арцём.
Мясаедавы лічаць, што іх сям’я  – самая моцная і надзейная. Яны заўсёды дапамогуць адзін аднаму. У Дзень Незалежнасці сям’я брала ўдзел у раённым конкурсе  “Уладар сяла-2017”. І выступілі яны годна.
Па-сур’ёзнаму ставяцца Мясаедавы да жыцця, у іх вялікая прысядзібная  гаспадарка, каля дома заўсёды парадак.  А вось іх  візітная картка выдалася лёгкай і вясёлай, яны з іроніяй і гумарам расказалі адзін пра аднаго. Таму і сталі пераможцамі ў намінацыі “Самая вясёлая сям’я”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №52 ад 07.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *