ОАО «Ловжанское» обзавелось новым зерносушильным комплексом

Сельское хозяйство

У Мікіцісе – новы сушыльны комплекс
У ААТ “Лаўжанскае” ўзводзіцца новы сушыльны комплекс. Накшталт такога, як у «Шумілінскім райаргасэрвісе». Комплекс больш за дзесяць метраў у вышыню, здаецца, нібыта ўпіраецца ў неба.
“Будаўніцтва фундаменту пачалі ў канцы мінулага года, – расказаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце А. С. Барысевіч. – Працавалі рабочыя прадпрыемства меліярацыйных сістэм, а заканчвалі сіламі сваёй будаўнічай брыгады, гэтым самым зэканомілі грошы”.
Сушыльны комплекс пачалі манціраваць вясной. “Каб не марнаваць час, мы згрупавалі аб’ёмныя дэталі, – працягвае размову Аляксандр Станіслававіч. – Падцягнулі іх да месца мантажу. Так рабочым з Ліды і Полацка працаваць было значна прасцей. Ды і хутчэй – амаль што на месяц”. Дарэчы, абсталяванне для сушылкі, як падлічыла начальнік аддзела па будаўніцтву і архітэктуры З. А. Мясаедава, абышлося амаль у паўтара мільярда рублёў, першапачатковы лізінгавы плацеж склаў семдзесят мільёнаў. А ўсяго зернеачышчальны комплекс каштуе каля 2,6 мільярда рублёў.
Сёння мантаж сушыльнага комплексу КЗСВ-30 “ЛідАрай” амаль завершаны. Засталося закончыць дах, паралельна вядуцца работы па навядзенню парадку на тэрыторыі сушылкі. Гэтым займаецца будаўнічая брыгада гаспадаркі, у якой дваццаць чалавек. А пакласці тут асфальт – задача работнікаў ДРБУ-204. Хутка да комплексу і прыродны газ падключаць – заключылі адпаведны дагавор з райгазам. Наперадзе яшчэ работы па электразабеспячэнню. Сушыльны комплекс рыхтуецца ва ўсім узбраенні прыняць першы свой ўраджай. Дарэчы, магутнасць зернеачышчальнага комплексу – 30 тон за адну гадзіну.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №48 ад 28.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *