На «прямую линию» главы района обращений поступило меньше обычного

Общество Официально

Выслухаць кожнага і дапамагчы
“Мы павінны ўважліва выслухаць кожнага, хто звярнуўся да ўлады, і дапамагчы таму, хто мае патрэбу ў дапамозе”, – адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў перад пачаткам “прамой лініі”, якую ён праводзіў у суботу 22 ліпеня. Зваротаў было менш, чым звычайна, але яны былі з розных населеных пунктаў раёна.
Прасілі ўбраць аварыйнае дрэва на могілках у Обалі, выкапаць саджалку на месцы балотца на адной з вуліц Мікіціхі, адрамантаваць дымаход у шматкватэрным доме ў Добрыне, скардзіліся на якасць пітной вады ў адным з дамоў па вуліцы Суворава ў Шуміліне. Усе пытанні былі зафіксаваны і накіраваны для вырашэння ў адпаведныя службы ці для дадатковага абследавання і далейшага вырашэння. А на вуліцу Суворава для ўзяцця пробы вады на аналіз кіраўнік раёна адправіў прадстаўнікоў РЦГЭ і УП ЖКГ адразу пасля званка.
Тры тэлефанаванні тычыліся рамонту вуліц у Каравайніцы, Мішкавічах і  дарогі на Рыпіншчыну. Дарэчы, заяўніца з Каравайніцы прасіла ўтаймаваць лесавозы, якія імчаць па вузкай вуліцы, не збаўляючы хуткасці. Маўляў, не тое, што дзіця нельга выпусціць, але і даросламу страшна ісці па вуліцы. Усе гэтыя пытанні таксама адрасаваны адпаведным службам для рашэння.
Некалькі чалавек прыйшлі да старшыні райвыканкама на асабісты прыём. Так, жыхарка Мікіціхі прасіла паскорыць афармленне пераводу крэдыту на будаўніцтва дома.  Даручэнне разабрацца з сутнасцю пытання і па магчымасці паскорыць яго рашэнне адрасавана спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і кіраўніцтву ААТ “Лаўжанскае”. Група работнікаў райаграсэрвісу прыйшла са скаргай на антыкрызіснае кіраўніцтва прадпрыемства, якое адмаўляецца выдзяляць сена, прадугледжанае па дагаворы на закуп малака. Зноў-такі, упраўленне разам з кіраўніцтвам гаспадаркі і заяўнікамі будуць шукаць магчымыя варыянты задавальнення інтарэсаў усіх бакоў у адпаведнасці з заканадаўствам.
Жыхар райцэнтра прасіў старшыню райвыканкама вырашыць пытанне продажу пустуючага памяшкання за 1 базавую велічыню для вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці. Рашэнне будзе прынята пасля абследавання памяшкання з выездам на месца.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №57 ад 25.07.2017 г.



1 комментарий по теме “На «прямую линию» главы района обращений поступило меньше обычного

  1. Из названия статьи не понятно:или проблем стало меньше в районе(значит вертикаль справляется со своими обязанностями), или люди отчаялись ждать решения своих проблем и «опустили руки».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *