25 ліпеня – Дзень пажарнай службы

Актуалии Общество Официально

25 ліпеня – Дзень пажарнай службы
Паважаныя работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях, ветэраны працы!
У будні і святы вы заступаеце на баявое дзяжурства і выконваеце свой прафесійны абавязак. Рызыкуючы ўласным жыццём, вы ратуеце жыцці людзей, праводзіце выратавальныя аперацыі пры ўзнікненні прыродных і тэхнагенных надзвычайных сітуацый. Вы з гонарам носіце званне ратавальніка, і не словах, а на справе першымі прыходзіце на дапамогу.
Мы шчыра ўдзячныя  ветэранам пажарнай службы, многія з якіх пасля выхаду на заслужаны адпачынак працягваюць працаваць на карысць Шуміліншчыны.
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з прафесійным святам, жадаюць вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, выканання ўсіх намечаных планаў.
Надрукавана ў №56 ад 25.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *