Новые победы шумилинских музыкантов

Актуалии Культура Общество

“Чарнаморскія  легенды”  з  Шуміліна
Нядаўна вучні і настаўнікі дзіцячай школы мастацтваў вярнуліся з невялікага курортнага гарадка Піцунда, што ў Абхазіі. І ездзілі яны так далёка не для таго, каб адпачыць, дакладней, не толькі для гэтага. У Піцундзе праходзіў IX міжнародны творчы фестываль-конкурс “Чарнаморскія легенды”, арганізаваны творчым аб’яднаннем “Салют талентаў”. На конкурс з’ехаліся маладыя музыканты, вакалісты і мастакі для таго, каб на некалькі дзён акунуцца ў атмасферу творчасці, якая панавала на ўзбярэжжы Чорнага мора.  
Поўным складам на конкурс паехала “музычная” сям’я Скорынавых, а таксама настаўнік Ганна Красоўская і юныя цымбалісткі Ксенія Храмцова і Стэла Шылава. Дадому яны прывезлі не толькі самыя яскравыя ўражанні ад паўднёвага горада, але і яшчэ цэлы стос дыпломаў і кубкаў пераможцаў.
Лаўрэатамі I ступені ў розных намінацыях сталі ансамбль “Чароўныя музыкі” (кіраўнік Вольга Скорынава), Марыя Скорынава (настаўнік Вольга Скорынава), Стэла Шылава і Ксенія Храмцова (настаўнік Алена Скорынава), Вольга Скорынава (канцэртмайстар Ганна Красоўская). Таксама Вольга атрымала дыпломы “За лепшы музычны нумар” і “За высокі ўзровень выканаўчага майстэрства”.
Усе пераможцы атрымалі запрашэнне прыняць удзел у VII суперфінале Міжнароднага праекта “Салют талентаў”, які пройдзе ў кастрычніку ў Санкт-Пецярбургу.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №58 ад 28.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *