Светлана Гусакова: «Для меня покупатель всегда прав»

Актуалии Людзі і лёсы

Для мяне пакупнік заўжды правы”
Наўрад ці ёсць у нашым Шуміліне больш папулярны магазін, чым магазін прадукты ПУГП “Тамара-гандаль”. Пакупнікі любяць яго і за багаты асартымент, і за даступныя цэны, і за пастаянна свежы тавар. А яшчэ больш – за якаснае абслугоўванне. Калектыў прадаўцоў, сапраўды, тут падабраўся выдатны: любы «капрыз» пакупніка выканаюць, можна сказаць, у дзве секунды. І зусім невыпадкова, што прадавец менавіта гэтага магазіна Святлана Анатольеўна Гусакова сёлета была ўдастоена ганаровага звання “Жанчына года Шуміліншчыны” ў намінацыі “Жанчына ў сістэме сацыяльных паслуг”.
Прафесію прадаўца Святлана Гусакова набыла, калі вучылася ў школе. На той час пасведчанне прадаўца атрымала пасля заканчэння вучэбна-курсавога камбіната. І нягледзячы на тое, што закончыла яшчэ і Віцебскі станка-інструментальны тэхнікум, у жыцці больш спатрэбілася прафесія прадаўца.
С. А. Гусакова 15 год адпрацавала ў буфеце СШ №1. Вось ужо шосты год пайшоў, як працуе ў магазіне. Спрытная, ветлівая, усмешлівая, Святлана Анатольеўна ўмее кантактаваць з людзьмі, прапанаваць неабходны тавар, абслужыць хутка і лёгка.
Напружаны графік, вялікія аб’ёмы работы і тое, што ўвесь час, як кажуць, на нагах, забіраюць, вядома, шмат сіл і энергіі. Аднак сапраўднай аддушынай для Святланы Гусаковай з’яўляецца сям’я: дачка, унучачка, зяць, матуля, якая жыве ў Ласвіцкіх. І не зусім звычайнае для жанчыны захапленне: пчалярства. У спадчыну ад бацькі ў свой час засталася пасека. Бацька, бачачы непадробны інтарэс у дачкі, перадаў ёй усе свае сакрэты пчаляра. І зараз Святлана даглядае 18 вулляў. Прываблівае да справы брата і зяця.
“Я вельмі люблю сваю работу і люблю людзей, – кажа прадавец. – І хоць кантынгент не заўсёды трапляе спакойны і ўраўнаважаны, канфліктных сітуацый ніколі не здараецца. Для мяне пакупнік заўжды правы, ён павінен быць задаволены прыходам у наш магазін і гандлёвым абслугоўваннем”. Такія жыццёвыя прынцыпы толькі на карысць Святлане Анатольеўне Гусаковай,  яны яшчэ больш мацуюць яе аўтарытэт і прызнанне.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №58 ад 28.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *