Лучшие молодые хлеборобы получат премии

Актуалии Молодёжь Экономика

Пераможцы атрымаюць прэміі

Камітэт сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама і Віцебская абласная арганізацыя прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу выступілі ініцыятарамі абласнога спаборніцтва сярод маладзёжных экіпажаў, занятых на ўборцы рапсу, зерневых і зернебабовых культур, і  маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня.

фото из открытых источников

Мэта спаборніцтва – своечасовая і якасная ўборка ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання сельскагаспадарчай тэхнікі. Абавязковай умовай для вызначэння пераможцаў з’яўляюцца  адсутнасць выпадкаў вытворчага траўматызму і парушэнняў працоўнай дысцыпліны.
“На калегіі камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама ў гэтым годзе было вырашана ўвесці намінацыю «Пераможцы сярод старшых камбайнераў і камбайнераў маладзёжных экіпажаў сельскагаспадарчых арганізацый ва ўзросце да 31 года (на 1 ліпеня 2017 года)», – расказала в. а. старшыні райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Л. Г. Варкун. – У вобласці вызначаны тры прызавыя месцы з уручэннем грашовых прэмій: першае месца – 70 базавых велічынь, другое – 60 БВ, трэцяе – 50 БВ. Пры гэтым старшаму камбайнеру выплачваецца  60%, камбайнеру – 40% ад агульнай сумы”.
Таксама ўведзена намінацыя “Пераможца сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку зерня ад камбайнаў”. Лідарамі могуць стаць маладыя людзі, якія працуюць у сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці і якія больш за ўсіх і без страт перавезлі зерня. У кожнай групе будзе вызначана па адным пераможцы: 1-ая група – грузапад’ёмнасць да 4,5 тоны, другая – ад 4,5 т да 9 т, трэцяя – звыш 9 тон. Пераможцы атрымаюць прэмію ў памеры 40 БВ.
Спецыялісты райсельгасхарчаў вобласці павінны ў канцы жніўня прадаставіць інфармацыю пра свае лепшыя маладзёжныя экіпажы і вадзіцеляў у камітэт сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама. Пераможцы будуць вызначаны да 7 верасня.
У Шумілінскім раёне ў час уборкі сёлета мяркуюць задзейнічаць больш за дваццаць маладых людзей. Яны будуць працаваць на камбайнах, трактарах, МАЗах і КаМАЗах. Добрым стымулам для шчырай работы з’яўляюцца і раённыя спаборніцтвы сярод моладзі, якія праводзяць спецыялісты райсельгасхарчу сумесна з  райкамам прафсаюза работнікаў АПК. Так, у гэтым годзе пераможцы будуць узнагароджаны падзячнымі лістамі і прэміямі: экіпаж, які першым намалоціць тысячу тон, атрымае 50 рублёў (30 рублёў –  старшы камбайнер і 20 рублёў – камбайнер). Лідар па перавозцы збожжа атрымае  30 рублёў.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №59 ад 01.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *