Мониторинг пожарной безопасности на стройплощадках ведут шумилинские спасатели

Безопасность Экономика

Наколькі бяспечныя аб’екты будаўніцтва?

  У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я (моцнымі маразамі), а таксама з мэтай кантролю забеспячэння пажарнай бяспекі на будаўнічых пляцоўках раёна ў студзені супрацоўнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі на гэтых аб’ектах мерапрыемствы прафілактычнага і папераджальнага характару.

Правяраліся таксама мабільныя (перасоўныя) вагончыкі і іншыя часовыя збудаванні на будаўнічых пляцоўках, асаблівая ўвага ўдзялялася размяшчэнню вагон-бытовак згодна з праектам арганізацыі будаўніцтва, устройству і эксплуатацыі печак, цеплагенерыруючых агрэгатаў і ўстройстваў, у тым ліку і на якасць абучэння работнікаў будаўнічых арганізацый патрабаванням пажарнай бяспекі.

Парушэнні правілаў пажарнай бяспекі былі выяўлены на 3-х будаўнічых пляцоўках – у Шуміліне і Обалі, дзе работы праводзяць Шумілінская ПМК-70 і ТАА «Праф НК». Асноўнымі парушэннямі сталі недастатковая колькасць сродкаў пажаратушэння, няякаснае абучэнне работнікаў правілам пажарнай бяспекі і адсутнасць у поўным аб’ёме дакументаў на правядзенне агнявых работ. Апошняе парушэнне тычыцца толькі «Праф НК».

Падчас мерапрыемстваў супрацоўнікі РАНС выступілі на будаўнічых пляцоўках перад працоўнымі калектывамі з інфармацыяй пра парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі. Па выніках праведзенай работы заказчыкам і генеральным падрадчыкам накіраваны інфармацыі з указаннем праблемных пытанняў і прапановамі па паляпшэнні работы будаўнічых арганізацый у вобласці пажарнай бяспекі.

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае: згодна з арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у сваіх арганізацыях.

Дзмітрый ГУШЧЫН,

старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *