13 августа — День строителя

Актуалии Экономика

13 жніўня – Дзень будаўніка
Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны Шуміліншчыны!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў
шчыра і сардэчна віншуюць вас з прафесійным святам – Днём будаўніка!
Прыміце словы шчырай удзячнасці за стваральную высакародную працу.  Узведзеныя вамі жылыя дамы і сацыяльныя аб’екты ўпрыгожваюць наш раён, даюць імпульс для далейшага развіцця.
Няхай усё, што створана і ствараецца вашымі рукамі, доўгія гады служыць насельніцтву Шуміліншчыны.  Няхай ваш прафесіяналізм, энергія і высокая самааддача садзейнічаюць таму, каб Шумілінскі раён з кожным годам станавіўся больш утульным і цудоўным.
Шчыра жадаем усім будаўнікам моцнага здароўя, нязгаснай крыніцы жыццёвай моцы, дасягнення новых прафесійных вышынь, шчасця і дабрабыту!

Надрукавана ў №62 ад 11.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *