МЧС на страже урожая. И хлеборобы Шумилинского района тоже

Актуалии Безопасность Экономика

На першым плане – бяспека
Уборачная – адказны і важны этап не толькі для аграрыяў, але і для выратавальнікаў. Папярэджанне пажараў камбайнаў і зернеўборачнай тэхнікі ў перыяд уборкі, правільная арганізацыя сушкі зерня і яго захоўвання – прыярытэтныя прафілактычныя задачы, якія стаяць перад выратавальнікамі.

Яны ні на секунду не паслабляюць увагу за вядзеннем уборачнай. Супрацоўнікі МНС выязджаюць у кожную гаспадарку, праводзяць пажарна-пра-філактычную работу на сельскагаспадарчых аб’ектах, гутараць з механізатарамі, аператарамі сушыльных комплексаў, адказнымі за выкананне мер пажарнай бяспекі, правяраюць забяспечанасць тэхнікі пярвічнымі сродкамі пажаратушэння.
Так, на мінулым тыдні ў рамках аперацыі “Ураджай” наш раён наведаў начальнік аддзела нарматыўна-тэхнічнай работы і папярэджання надзвычайных сітуацый Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Кушняроў, які разам з начальнікам райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэем Сасновічам адправіўся ў  ААТ “АграБаравінка”, “Прыазёрны мір” (на здымку) і “Ляжні”, наведаў зернесклады, сушыльныя комплексы, а таксама пабываў на палях, дзе працуе зернеўборачная тэхніка.
Выратавальнікі правялі з работнікамі АПК інструктажы аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі пры ўборцы ўраджаю, нагадалі правілы карыстання пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, праверылі,  ці ведаюць механізатары парадак дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.
Асаблівую ўвагу ўдзялілі штодзённаму тэхабслугоўванню тэхнікі, неабходнасці ачышчэння вузлоў і агрэгатаў ад пылу і саломы.
Пасля правядзення маніторынгу Д. А. Кушняроў адзначыў, што ва ўсіх наведаных гаспадарках тэхніка забяспечана сродкамі пажаратушэння, механізатары ўмеюць карыстацца  вогнетушыцелямі, на палях дзяжураць брыгады райаддзела па надзвычайных сітуацыях, маецца прыстасаваная для тушэння пажараў тэхніка. Наогул парушэнняў выяўлена не было. Тым не менш, кантроль не спыняецца і не паслабляецца.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №63 ад 15.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *