А вас, маладыя спецыялісты, мы запрашаем застацца

Актуалии Президент

А вас, маладыя спецыялісты, мы запрашаем застацца
Маладыя кадры сёлетняга выпуску працягваюць прыбываць у раён. Дакладнай лічбы, колькі іх сёлета прыбудзе, пакуль няма. А вось лічба, колькі іх прыбыло за папярэднія тры гады, ёсць: амаль 300 чалавек. Як працуюць арганізацыі і прадпрыемствы раёна па адаптацыі маладых спецыялістаў і маладых рабочых, іх замацаванні на працоўных месцах – гэтыя пытанні былі абмеркаваны на чарговым пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.

“Не трэба гаварыць, наколькі актуальнае гэтае пытанне, – зазначыла старшыня райсавета Ірына Новікава. – Кадры па-ранейшаму вырашаюць усё: ад іх залежыць сацыяльна-эканамічнае становішча прадпрыемства, прыбытак, рэпутацыя, перспектывы развіцця і многае іншае. Нягледзячы на тое, што толькі за апошнія тры гады ў наш раён прыбыло амаль 300 маладых спецыялістаў, патрэбнасць у кадрах, асабліва ў сельскай гаспадарцы і гандлі, застаецца асабліва вострай”.
Пэўная работа па адаптацыі і замацаванні маладых спецыялістаў у раёне праводзіцца, аднак застаецца нявырашаным шэраг праблем і пытанняў як аб’ектыўнага, так і суб’ектыўнага характару. Ірына Мікалаеўна папрасіла дакладчыка начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вячаслава Емяльянава больш дэталёва прааналізаваць, як пастаўлена работа ў арганізацыях і чаму з’язджае моладзь з раёна, а таксама ўнесці канкрэтныя прапановы для паляпшэння работы па замацаванні маладых спецыялістаў і маладых работнікаў у раёне.
Сярод асноўных прычын, якія негатыўна ўплываюць на замацаванасць маладых спецыялістаў, Вячаслаў Анатольевіч назваў размеркаванне без уліку пажаданняў спецыяліста, якасць прадастаўляемага жылля, невысокі ўзровень сацыяльных стандартаў у сельскай мясцовасці, расчараванне ў прафесіі, невысокі ўзровень заработнай платы. Сказваецца і блізкасць размяшчэння раёна з абласным цэнтрам, Полацкам, Наваполацкам. Таму ў першую чаргу, лічыць дакладчык, стаўку трэба рабіць на ўраджэнцаў раёна, бо тут верагоднасць іх замацавання самая высокая.
Трэба прызнаць і той факт, што ў пытанні замацавання маладых спецыялістаў недапрацоўвае кіраўніцтва арганізацый і ўстаноў, якое павінна быць зацікаўленым у новых свежых кадрах. Недастаткова вядзецца работа па выдзяленні мэтавых накіраванняў на вучобу, прафарыентацыйная работа ў старэйшых класах, не вельмі ахвотна выязджаюць кіраўнікі прадпрыемстваў на працэдуру размеркавання ў навучальныя ўстановы, каб “завербаваць” неабходных спецыялістаў.
У многіх арганізацыях патрабуе ўдасканалення сістэма маральнага і матэрыяльнага стымулявання.  Некаторымі кіраўнікамі недаацэнена школа настаўніцтва. Малады спецыяліст не прыходзіць гатовым, ён толькі тэарэтычна ўзброены, аднак часта гэтага не хапае яму ў рабоце. І яго, як кажуць, трэба “зляпіць”. Так што задача вопытных калег – дапамагчы моладзі набрацца вопыту, стаць больш упэўненымі, падняцца, як кажуць, на ногі.
Вопытам работы з маладымі спецыялістамі і сваім бачаннем праблемы падзяліліся дырэктар ПМК-70 Аляксей Крыўко і галоўны ўрач ЦРБ Канстанцін Баканаў.
Па абмеркаваным пытанні была прынята адпаведная пастанова.
*  *  *
На пасяджэнні было абмеркавана пытанне аб ходзе выканання рашэння Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў ад 23 кастрычніка 2016 года №106 “Аб практыцы работы мясцовых органаў улады, спажывецкай кааперацыі па арганізацыі гандлёвага абслугоўвання насельніцтва”.
З асноўным дакладам выступіла в. а. начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Галіна Калыхан. Заслухалі таксама справаздачу в. а. старшыні праўлення райспажыўтаварыства Наталлі Карпавай. Улічваючы той факт, што райспажыўтаварыства не выканала заданні па тэмпах росту рознічнага тавараабароту, па паляпшэнні якасці гандлёвага абслугоўвання, па павышэнні ўдзельнай вагі райпо ў агульным аб’ёме тавараабароту (райспажыўтаварыства за год зачыніла 13 гандлёвых аб’ектаў, іх удзельная вага ў сістэме раённага гандлю складае сёння толькі 16%), прынята рашэнне пакінуць пытанне на кантролі.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №63 ад 15.08.2017 г.



7 комментариев по теме “А вас, маладыя спецыялісты, мы запрашаем застацца

  1. Да уж…По сути снова собрались дармоеды обсудить наболевший вопрос:»Есть ли жизнь на Марсе?».Главный дармоед по кадрам как обычно (по жизни такой) снял с себя ответственность переложив проблему на руководителей организаций.А что сам только кофе с важным видом как секретарша ХОЗЯЕВАМ делает и статистику ведет…»ДЭТАЛЁВА ПРААНАЛИЗАВАУ»- ВИДЕН МАСШТАБ И ГЛУБОКИЕ ПЕРСПЕКТИВЫ КАРЬЕРНОГО РОСТА…СМЕХ.Выступать только в ДК 1 апреля,толку больше будет…

  2. …Сярод асноўных прычын, якія негатыўна ўплываюць на замацаванасць маладых спецыялістаў, Вячаслаў Анатольевіч назваў размеркаванне без уліку пажаданняў спецыяліста, якасць прадастаўляемага жылля, невысокі ўзровень сацыяльных стандартаў у сельскай мясцовасці, расчараванне ў прафесіі, невысокі ўзровень заработнай платы…
    …Таму ў першую чаргу, лічыць дакладчык, стаўку трэба рабіць на ўраджэнцаў раёна, бо тут верагоднасць іх замацавання самая
    высокая…
    Я так понимаю, что МЕСТНУЮ молодежь ДОЛЖНЫ устроить «уровень социальных стандартов»и «уровень заработной платы».Вопрос о том что бы изменить что-либо в этом плане даже не поднимался.Вопрос стоял только об усилении агитации. А что может предложить руководитель предприятия «завербованным» выпускникам?!— «невысокі ўзровень сацыяльных стандартаў у сельскай мясцовасці, невысокі ўзровень заработнай платы.» Можно ещё добавить: ни какой перспективы на улучшение ситуации в ближайшем будущем.Что кординально может решить руководитель предприятия без одобрения испалкома? Да ни чего!!! И где гарантия, что к окончанию обучения специалиста, «вербовщик» не покинет занимаемую должность, по той или иной причине? Поэтому гарантии новым кадрам должена довать местная власть и заключать с ними договора на обоюдная годных условиях.Но это только когда измениться экономическая ситуация в районе, что, судя по таким заседаниям, где «льется из пустого в порожнее» наступит очень не скоро.

  3. Добрый вечер Виктор Я только что прочитала Ваш каментарий и последняя фраза меня в Ней зацепила по поводу Д.К.Извините конечно но Вы не правы выступать там можно всегда главное что бы Руководители Кружков подошли с пониманием и заинтересовали Молодеж к различным Мероприятиям или что бы соглашались на идеи Молодежи если даже вспомнить Конкурс Краса Шумилино Мне кажется что Он прошел на высшем уровне а еще Я считаю что бы Все узнали про Д.К. Нужно много чего для этого сделать например создать в Соц. Сетях Группы поместить туда всю информацию и привлечь прессу. А теперь решайте Вы или Руководтство.

  4. Или привлечь Соц. Центры для Организации каких либо Мероприятий или для организации какого либо кружка не только в самом Шумилино но и в городе и в остальных деревнях.Я один такой Центр знаю могу там поговорить.

  5. Да Ольга.На таких как Вы страна держится.Суть вопроса о специалистах Вы уловили не хуже начальника отдела кадров исполкома

  6. Оля «жжёт»!!! Это надо так уметь: испалком в ДК переименовать. Сразу видно, что человек уловил суть работы испалкома!

  7. Привлеч молодых специалистов в сельское хозяйство? Да не так уж и сложно: начать своевременно им выплачивать заработную плату и не трусами, как это в последнее время принято. Условиями,при которых приходится у коров муку забирать, чтобы хоть как- то накормить семью,сейчас мало кого привлечешь.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *