Счастье семьи Ивановских

Семья

У прамянях сямейнай цеплыні
“Мяне завуць Антон Іваноўскі. Мне дзевяць гадоў”, – па-мужчынску стрымана і немнагаслоўна адрэкамендаваўся хлопчык. “А мяне завуць Яна”, – падхапіла размову шасцігадовая дзяўчынка. Разам з дзецьмі і іхнімі бацькамі мы паехалі да вясковай сядзібы – фатаграфавацца.
Дом Наталлі і Аляксандру Іваноўскім гаспадарка выдзеліла сем гадоў таму. Тады Яначцы быў усяго толькі годзік. Драўляны дабротны дом радуе гаспадароў. Перш за ўсё сваёй цеплынёй, трываласцю.
Мець уласны дом, які яшчэ і даецца бясплатна – мара кожнага гаспадара. І хаця клопатаў у доме заўсёды больш, чым у кватэры, але ж яны прыемныя, лічыць Аляксандр. І на балконе ў рэшце рэшт не вырасціш гуркі і не паставіш карову.
“А работы мы не баімся, – гаворыць гаспадар. – Прыйшлося рукі прыкласці і ў доме, і на падворку. Самі і лазню пабудавалі, і хлеўчукі, і істопку”. Драўляныя арэлі ля хаты, якія змайстраваў бацька, – асаблівая гордасць дзяцей.
Усе рашэнні ў сям’і муж і жонка прымаюць разам. І так на працягу дзесяці гадоў сумеснага жыцця. Надумаліся, напрыклад, купіць легкавушку, дык збіралі грошы не адзін год: і з заробку адкладвалі, і бульбу-капусту прадавалі. Вядома, грошы лічыла жонка – яна ўсё ж бухгалтарам працуе ў мясцовай гаспадарцы. Аляксандр Данілавіч хваліць сваю “другую палову”: спрытная, гаспадарлівая, акуратная. А якая прыгажуня! “Сваім шчасцем абавязаны былому кіраўніку калгаса Дзмітрыю Давыдавічу Мятле, – усміхаецца Аляксандр. – Гэта ж ён узяў Наталлю на работу”.
Сам Аляксандр працуе ў ААТ “Ляжні” механізатарам. Дырэктар гаспадаркі В. В. Яцко адзначыла Іваноўскіх як працавітых і адказных работнікаў, надзейных сем’янінаў, клапатлівых бацькоў, добрых гаспадароў. Іваноўскія маюць вялікі агарод, толькі бульбы саджаюць сорак сотак. Завялі і кароўку, свіней. Жыве сям’я на сваёй беларускай зямлі прыгожа, па-гаспадарску.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №49 ад 1.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *