Депутат Руслан Винокуров провёл в Шумилино «прямую линию» и поинтересовался ходом подготовки к новому учебному году

Актуалии Общество Президент

Увага –  установам адукацыі


Прыём грамадзян і “прамую лінію” ва  УП ЖКГ Шумілінскага раёна правёў у сераду дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе №39 начальнік Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Руслан Вінакураў. Пасля гэтага разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Новікавай Руслан Васільевіч наведаў шэраг навучальных устаноў раёна, пацікавіўся базай школ, праведзеным рамонтам, забяспечанасцю кадрамі, спортінвентаром, выкананнем нарматываў.

Дырэктар Шумілінскай СШ № 2 Жанна Рагуновіч  знаёміць Руслана Вінакурава

і старшыню раённага Савета дэпутатаў Ірыну Новікаву з тэрыторыяй установы.

Падчас “прамой лініі” паступіў тэлефонны званок ад жыхара вёскі Цаўі Бурлакова У. Ф. Ён скардзіўся на работнікаў прадпрыемства меліярацыйных сістэм, якія, па яго словах, парушаюць меры бяспекі, апрацоўваючы меліярацыйны канал “Тарнада”: у вяскоўца з-за такіх дзеянняў “пакутуюць пчолы”.
Сітуацыю пракаменціраваў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Кісялевіч:
– Прымяняць гліфасатутрымліваючыя прэпараты, а да іх адносіцца “Тарнада”, на меліярацыйных каналах Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь не забараняе. Да ўсяго, дадзены прэпарат маланебяспечны для пчол і дазволены для прымянення ў дадзеных умовах.
Алена КАРПУШЭНКА.

Надрукавана ў №64 ад 18.08.2017 г.



1 комментарий по теме “Депутат Руслан Винокуров провёл в Шумилино «прямую линию» и поинтересовался ходом подготовки к новому учебному году

  1. Вот человек и обратился к депутату! Думал ему помогут с проблемой(наивный)! А депутат «отфутболил» к тому кто знает , что «правильно» ответить, и в тоже время ни чего не делать! …Да ўсяго, дадзены прэпарат маланебяспечны для пчол і дазволены для прымянення ў дадзеных умовах… То есть всётаки,малоопасен, но опасен! И в суд не сходишь, что бы компенсацию получить от мелиораторов, результат будет тот же!
    Можа так и трэба.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *