Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал

Пра здарэнні ў раёне расказаў першы намеснік начальніка РАУС Ігар Аляксандравіч Шаціла.
Грошы
Жыхар Добрына, які распіваў спіртное разам са сваім знаёмым, неўзабаве заўважыў, што кішэні ягоных шортаў, дзе раней ляжала пяць тысяч расійскіх рублёў, пустыя. Іх прыбраў да рук “сябар”. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, што пагражае махляру, – тры гады пазбаўлення волі.
Пагроза забойствам
Узбуджана крымінальная справа супраць работніка КУСГП “Сіроцінскі”, які спрабаваў задушыць сваю жонку. Пры гэтым трымаў у руцэ нож  і выказваў  пагрозу забойствам. За гэта мужчыну пагражае да шасці месяцаў арышту.
Пажар
17 жніўня а шостай гадзіны раніцы ў РАНС патэлефанавалі з Язвіна і паведамілі пра пажар жылога дома. Калі выратавальнікі прыехалі на месца, гарэў дах драўлянага дома. Агонь утаймавалі. У хаце часткова пашко-джаны столь і сцены. Мяркуемая прычына пажару – маланка, якая была ноччу. Гаспадыню дома, якая жыве адна, уратаваў пажарны апавяшчальнік.

Са зводак ДАІ
Сутыкнуліся

На аўтадарозе Р-20  (ля аўтазаправачнай станцыі) адбылося ДТЗ. Жыхар Віцебска, які кіраваў аўтамабілем “Кадзілак”, сутыкнуўся з “Таётай” (за рулём была жыхарка Масквы).  Абедзве машыны пашкоджаны, людзі не пацярпелі. Якім чынам маглі сутыкнуцца аўтамабілі, што рухаліся ў спадарожным накірунку – у гэтым разбіраюцца супрацоўнікі РАУС. Аўтамабілі прымусова адбуксаваны на стаянку РАУС. Каб дакладна ўстанавіць, як адбылося ДТЗ, прызначана аўтатэхнічная экспертыза.
Без страхоўкі
Супрацоўнікі ДАІ спынілі ў Баёўцы механізатара УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, які ехаў на трактары і пры сабе не меў дакументаў аб рэгістрацыі і дагавору абавязковага страхавання. У выпадку, калі названыя дакументы механізатар не прадаставіць на адміністрацыйную камісію ДАІ, службовая асоба, якая выпус-ціла тэхніку на лінію, будзе таксама прыцягнута да  адказнасці.
Без правоў
Дзяржаўтаінспектары затрымалі ў Шуміліне жыхарку Віцебскага раёна, якая без правоў ехала на аўтамабілі “Хундай”. Акрамя таго, машына была без тэхагляду і з пратэрмінаванымі транзітнымі нумарамі. Складзены ад-міністрацыйны пратакол, які накіраваны па месцы жыхарства парушальніка.

Са Следчага камітэта
Смяротны наезд

17 жніўня ў абедзенны час механізатар ААТ “Лаўжанскае”, кіруючы ў стане алкагольнага ап’янення трактарам “Беларус”, на пашы каля вёскі Цаўі наехаў на жывёлавода гэтай жа гаспадаркі. Той аказваў яму дапамогу ў правядзенні работ па адбуксіроўцы прычэпа. У выніку наезду апошні памёр на месцы здарэння. Па дадзеным факце Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь праводзіць праверку.
Суіцыд
У вёсцы Вялікія Ляжні мужчына 1968 года нараджэння пакончыў жыццё самагубствам шляхам павешання. Як паведаміў намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Вадзім Сапега, па дадзеным факце Следчым камітэтам праводзіцца праверка.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА і Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №65 ад 22.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *