Итоги рейда: ночью с фермы можно весь скот вывезти

Происшествия Экономика

“Апоўначы  можна  паўфермы  вывезці…”
Рэйды па прадпрыемствах раёна не толькі ў дзённы час, але ў вячэрні і начны сталі нормай для супрацоўнікаў РАУС. Міліцыя правярае захаванасць дзяржаўнай маёмасці, наяўнасць вартаўніка на рабочым месцы, неабходную дакументацыю.
У адным з такіх рэйдаў па фермах сельгаспрадпрыемстваў прымаў удзел і карэспандэнт раённай газеты. Апоўначы разам са старшым інспектарам прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Андрэем Шацілам і  оперупаўнаважаным аддзялення крымінальнага вышуку Аляксеем Шышканавым  мы завіталі на ферму Цаўі. Тут быў парадак, вартаўнік на месцы. А вось на ферме Рашэтнікі вартаўніка не дагукаліся. Праз цэнтральныя вароты заходзім на ферму. Тут стаяць два трактары, дарэчы, кабіна аднаго з іх не замкнута. Абыходзім ферму з другога боку, гукаем, стукаем у акно. У адказ – цішыня. Думалі вартаўнік спіць у пакоі адпачынку, ды не – ён быў замкнуты…
Падобная сітуацыя была і на ферме Убоіна, што ў “Ульскім”. Абыходзім увесь цялятнік, вартаўніка нідзе няма. У памяшканні стаяць два кані, калёсы – запрагай і едзь. Дарэчы, напярэдадні вечарам на гэтай жа ферме пабывала міліцыя. Вартаўніка тады на рабочым месцы не было. Значыць, такія адносіны да аховы тут – норма. Кіраўніку гаспадаркі ўручана прадпісанне.
А вось дзве фермы ў Лявонаве парадавалі. На гул машыны з памяшкання адразу выйшаў вартаўнік. Расказаў пра ферму, пра колькасць жывёлы і нават пра кармленне. У журнале запісаў супрацоўнікі РАУС пазначылі, што заўваг няма.
“На жаль, так бывае не ўсюды, – гаворыць начальнік штаба РАУС Уладзімір Ушал. – З 5 па 14 сакавіка міліцыянерамі былі правераны дзевяць сельскагаспадарчых аб’ектаў. Практычна на ўсіх выявілі парушэнні. Напрыклад, ферма Саломенка не асвятляецца. І пакуль вартаўнік, які знаходзіцца ў старожцы, заўважыць чужых людзей, дык можна паўфермы вывезці”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №23 ад 20.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *