Светласельскі сельсавет: з 28 пытанняў вырашана 8

Актуалии Общество Президент

З 28 пытанняў вырашана 8

Зараз на тэрыторыі Светласельскага сельсавета праходзяць мерапрыемствы ў рамках дня работы з насельніцтвам, якія ўключаюць сустрэчы з вяскоўцамі і сходы ва ўсіх населеных пунктах Савета, выязныя асабістыя прыёмы грамадзян кіраўніцтвам раёна.

На мінулым тыдні ў рамках дня работы з насельніцтвам адбыўся аб’езд сацыяльна-культурных і вытворчых аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі Савета, з удзелам кіраўніцтва раёна, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, зацікаўленых і адказных структур. Былі наведаны фермы Баёўка, Смалькі, Башні, Светласельская, магазін у Лескавічах, раённая гімназія, мехдвор ААТ “АграБаравінка”, Башнёўскі дзіцячы сад, зернесушылка ў аграгарадку Светласельскі.
Кіраўнік раёна Аляксандр Снараў, які прыняў удзел у аб’ездзе сельскагаспадарчых аб’ектаў, быў крайне незадаволены добраўпарадкаваннем ферм, крытыкаваў мясцовае кіраўніцтва за бяздзейнасць і безгаспадарчасць, а ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання – за нізкі кантроль. Былі дадзены канкрэтныя тэрміны для ўхілення недапрацовак.
Пасля аб’езду ў будынку Светласельскага сельвыканкама адбылося падвядзенне вынікаў дня работы з насельніцтвам, абмеркаванне ўзнятых вяскоўцамі пытанняў. Са справаздачай выступіў старшыня Светласельскага сельскага Савета Віктар Шчарбакоў, які зазначыў, што падчас сустрэч вяскоўцы ўзнялі 28 пытанняў, з іх 10 – камунальнага характару, 4 – па стане дарог, 3 – па рабоце гандлю, 3 – сельскагаспадарчага напрамку, 8 – па  іншых службах. Восем пытанняў вырашана, астатнія ўзгоднены па тэрмінах іх выканання з адпаведнымі службамі і пастаўлены на кантроль.
25 жніўня ў рамках дня работы з насельніцтвам на тэрыторыі сельсавета пройдзе дзень прафілактыкі з правядзеннем пашыранага пасяджэння савета грамадскага пункта аховы правапарадку.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №65 ад 22.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *