Шумилинские коммунальники соревновались на озере, ловили рыбку большую да маленькую

Общество

Рыбакі вярнуліся з уловам

Штогод прафсаюзная арганізацыя УП ЖКГ сумесна з адміністрацыяй прадпрыемства праводзіць для сваіх работнікаў спаборніцтвы па лоўлі рыбы. Заядлыя рыбакі з нецярпеннем чакаюць гэтае мерапрыемства, каб сабрацца разам, паказаць свае спрыт і ўменне.
“Нядаўна нашы аматары рыбнай лоўлі – усяго сямнаццаць чалавек – сабраліся на возеры  Калодна Бешанковіцкага раёна, – расказала старшыня прафсаюзнай арганізацыі камунгаса Таццяна Лявонава. –  З вялікім азартам узяліся мужчыны лавіць рыбу – на гэтым возеры многія былі ўпершыню. Тым быў і цікавы вадаём, што незнаёмы. Хто ведае, можа тут водзяцца вялікія карасі?”
І яны сапраўды трапляліся на вуды. У намінацыі “Самая вялікая рыбіна” перамог аператар кацельні Мікалай Ткачоў. А самую маленькую рыбку ўдалося злавіць рабочаму па комплексным абслугоўванні  і рамонце пабудоў падраздзялення “Обальскае” Дзмітрыю Лук’янаву.
У намінацыі “Самы вялікі ўлоў” былі вызначаны тры прызавыя месцы. Іх занялі майстар падраздзялення “Обальскае” Мікалай Курчанаў, вадзіцель аўтамабіля ўчастка “Транспартны” Аляксандр Асташонак і слесар-сантэхнік падраздзялення “Обальскае” Аляксандр Шнітко.
Усе пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №65 ад 22.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *