Самое время привиться от гриппа и КОВИДа

Здоровье Общество

Самы час для вакцынацыі

Сёлета кампанія вакцынацыі супраць грыпу праходзіць на фоне вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі.

Вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ), у тым ліку грып і COVID-19, застаюцца адной з галоўных медыцынскіх і сацы-яльна-эканамічных праблем у свеце і Рэспубліцы Беларусь. Менавіта таму патрабуюцца максімальныя намаганні для іх прафілактыкі. У мінулым эпідэмічным сезоне на фоне цыркуляцыі каранавірусу ва ўсіх краінах свету рэгістравалі высокую актыўнасць вірусу грыпу. Ужо сёння назіраецца ўздым захворвання ВРІ і інфекцыяй COVID-19.

Каранавірус і вірус грыпу маюць падобныя органы-мішэні, якія яны паражаюць. Таксама, па назіраннях, у непрышчэпленых супраць грыпу людзей, якія захварэлі на COVID-19, у 5-6 разоў узрастае рызыка развіцця ўскладненняў з боку сардэчна-сасудзістай сістэмы, у тым ліку інфарктаў і інсультаў. Даказаным з’яўляецца развіццё пасля грыпу такіх ускладненняў, як міякардыт, сінусіт, атыт, трахеіт, менінгіт, энцэфаліт, міязіт і інш. Абедзве інфекцыі ўяўляюць небяспеку для любога чалавека, але ў першую чаргу для людзей старэйшага ўзросту, дзяцей, цяжарных жанчын і людзей з хранічнымі хваробамі.

У рамках вакцынацыі супраць грыпу для насельніцтва нашага раёна даступная вакцына для прафілактыкі грыпу вытворчасці Санкт-Пецярбургскага НДІ вакцын і сыроватак імя І. І. Мечнікава. На дадзены момант маюцца 1974 дозы. Усе вакцыны, якія выкарыстоўваюцца ў нашай краіне, з’яўляюцца ІНАКТЫВАВАНЫМІ, гэта значыць, што яны не ўтрымліваюць жывыя вірусы і іх увядзенне не можа выклікаць захворванне грыпам.

У  2023  годзе  прафілактычнай імунізацыяй плануецца ахапіць каля 40% насельніцтва. У першую чаргу дзяцей ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3-х гадоў,

дарослых з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытным станам, асоб ва ўзросце старэй за 65 гадоў, цяжарных жанчын, работнікаў устаноў аховы здароўя і аптэк, дзяцей і дарослых, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання, работнікаў дзяржорганаў, якія забяспечваюць бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасці насельніцтва.

Вакцынацыя важна для работнікаў «грамадскіх» сфер дзейнасці – адукацыі, гандлю, грамадскага харчавання, грамадскага транспарту, камунальнай сферы, сферы бытавых паслуг і інш.

Магчымыя рэакцыі на прышчэпку:некаторыя прышчэпленыя адзначаюць недамаганне, слабасць, мышачны боль, кароткачасовы ўздым тэмпературы, боль у месцы ін’екцыі на працягу 1-3 дзён пасля вакцынацыі. Гэта нармальная рэакцыя арганізма на ўвядзенне вакцыны, якая сведчыць пра ўзаемадзеянне арганізма з уведзеным антыгенам і пачаткам выпрацоўкі антыцел, і адзначаецца не часта.

Сёлета кампанія вакцынацыі супраць грыпу праходзіць на фоне вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі. У  Шумілінскай  ЦРБ  маецца дастаткова вакцын супраць інфекцыі COVID-19: вектарныя вакцыны Гам-Ковід-Вак (2 кампаненты) і Спутнік-Лайт (Расія), а таксама інактываваная вакцына VeroCell (КНР).

Па пытаннях вакцынацыі супраць вірусу грыпу і COVID-19 варта звяртацца да ўрачоў агульнай практыкі. Тэлефон рэгістратуры ЦРБ 5-51-57.

Юлія КУЗНЯЦОВА, урач Шумілінскай ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *