Если штраф не заплатить вовремя

Закон

Не заплаціў штрф – забралі веласіпед
За мінулы тыдзень у раёне было зарэгістравана больш за трыццаць парушэнняў Правілаў дарожнага руху. За кіраванне транспартам без правоў, за пераход дарогі ва неўстаноўленым месцы, за парушэнне хуткаснага рэжыму людзям прыходзіцца выкладваць з кішэні немалую суму грошай. Але ёсць і такія, хто не плаціць штрафы ў добраахвотным парадку. Тады на дапамогу прыходзяць судовыя выканаўцы. А на мінулым тыдні ўпершыню паспрабавалі новую форму работы: старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС В. М. Бурлакоў разам з судовым выканаўцам А. С. Ястрабавай наведалі даўжнікоў па месцы жыхарства.
Завіталі ў сем’і ў Шуміліне і Добрыне. Зайшлі ў дом, што размешчаны па вуліцы Шчорса. Гаспадар парушыў Правілы дарожнага руху, і не думае плаціць штраф. Ён нідзе не працуе, п’е, толькі абяцае працаўладкавацца. Штраф плаціць яму няма чым. Камісія ўважліва аглядае маёмасць мужчыны. Погляд прыпыняецца на веласіпедзе. Складаецца акт апісання арышту маёмасці. Мужчыну папярэджваюць, што праз тыдзень, калі ён не выйдзе на працу, веласіпед забяруць і прададуць, а выручаныя грошы пойдуць на штраф.
Некалькі даўжнікоў, якія штраф плаціць і не думаюць, дома не засталі Па словах суседзяў, яны не маюць пастаяннай работы, перабіваюцца часовымі заробкамі. Ды і маёмасці амаль што ніякай. У такім выпадку, каб яны пагасілі запазычанасць, трэба прымусіць іх працаваць, некаторых адправіць на лячэнне ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
У Добрыне наведалі чатыры сям’і. Прыемна здзівіла, што даўжнікі тут атрымалі пастаянную работу, куды будуць адпраўлены адпаведныя дакументы на вылічэнне штрафаў.
З даўгамі прыйдзецца разлічвацца. Гэта датычыцца і даўжнікоў па аліментах, неплацельшчыкаў крэдытаў і квартплаты. На думку судовых выканаўцаў, даўгі ўсё ж выгадней плаціць грашыма, а не веласіпедамі. Маецца на ўвазе тое, што апісаную ў кошт доўгу маёмасць прадаюць па значна меншай цане, чым яна каштуе ў магазіне.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №50 ад 5.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *