Налоговая инспекция напоминает: время декларировать доходы

Закон Официально

Час дэклараваць даходы
Хто абавязаны сёлета падаваць у падатковую інспекцыю дэкларацыю пра даходы?
Дэкларацыю пра даходы, атрыманыя ў 2011 годзе, не пазней 1 сакавіка 2012 года абавязаны падаваць грамадзяне – падатковыя рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія атрымалі наступныя даходы:
даходы ад іншых фізічных асоб, у тым ліку:
– ад продажу на працягу 5-ці год другой кватэры, другога жылога дома, другога гаража, другога зямельнага ўчастка, другога садовага доміка, другой дачы;
– ад продажу нерухомасці, не пералічанай вышэй;
– ад продажу на працягу каляндарнага года грузавіка, аўтобуса, другой легкавой машыны;
– ад рэалізацыі каштоўных папер, маёмасных правоў, долей, паёў у арганізацыях;
даходы за мяжой і (ці) з-за мяжы Беларусі;
даходы, якія перавышаюць устаноўленыя межы і не падлягаюць падаткаабкладанню. Да такіх даходаў адносяцца:
– даходы, атрыманыя ад грамадзян (не ІП) у выглядзе дарэння і (ці) ў выглядзе нерухомасці па дагаворах рэнты бясплатна пры ўмове, што такія даходы ў агульнай суме за год перавысілі 17,5 млн. рублёў;
– даходы, атрыманыя ад здачы ў арэнду, наём грамадзянам (не ІП) жылых і (ці) не жылых памяшканняў пры ўмове, што такія даходы ў агульнай суме за год перавысілі 17,5 млн. рублёў;
іншыя даходы, утрыманне падатку з якіх не ўскладзена на падатковых агентаў (арганізацый і ІП);
у некаторых іншых выпадках.
Дэкларацыю пра даходы за 2011 год могуць падаваць грамадзяне, якія маюць права на атрыманне падатковых вылікаў (сацыяльных, маёмасных, прафесійных) пры ўмове, што абавязак па прадастаўленні такіх вылікаў грамадзянам ускладзены на падатковыя органы.
Дэкларацыя можа быць пададзена асабіста, праз прадстаўніка, у выглядзе паштовага адпраўлення з вопісам укладання ці перададзена з дапамогай праграмных ці тэхнічных сродкаў.
Прыём дэкларацый ажыццяўляецца падатковымі органамі па агульнаму графіку з 8.00 да 19.00 у рабочыя дні, а з 4 лютага – і па суботах з 9.00 да 13.00. Кансультацыі можна атрымаць па тэл. 4-23-71.
А. ІЛЬІНЕЦ, начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб.
Надрукавана ў №9 ад 31.01.2012.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *